Чатыры свае калекцыі прадстаўляла студыя моды «Папараць-кветка» (кіраўнік Вера Лапука) на абласны конкурс юных мадэльераў «Вясновы капрыз». Дзве з іх сталі пераможцамі. Калекцыя «Купалле» заваявала першае месца ў намінацыі «Графіці». Другой у намінацыі «Роспіс на тканіне» стала калекцыя «Царэўны».
На здымку: калекцыя «Таксі-блюз».