Четверг, 16 января 2025

Падпісчыкі дзеляцца ўражаннямі ад электроннай версіі «Раённых будняў»

2 602
З пачатку бягучага года мы ўвялі ў дзеянне новую паслугу — электронная падпіска на «Раённыя будні». Для многіх чытачоў такая з’ява ў навінку і яны тэлефануюць і задаюць пытанні. Але побач з гэтым мы атрымалі і першыя водгукі ад тых, хто гэтай паслугай карыстаецца.
Дзмітрый Патапчук, г.Мінск:
— Я нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства ў Пружанах, але зараз жыву ў Мінску. Падчас наведвання бацькоў на сваёй малой радзіме люблю пагартаць старонкі мясцовай прэсы, у тым ліку і «Раённых будняў». Найбольш цікавяць артыкулы па гісторыі Пружаншчыны, мясцовыя навіны, рэпартажы пра гульні ФК «Пружаны». Чытаючы афішы мерапрыемстваў у Пружанах часам прыходзіцца шкадаваць, што не давялося быць у дзень іх правядзення на малой радзіме. Калі падпісацца на друкаваны экземпляр газеты, то ў Мінску нумар будзе дастаўляцца значна пазней даты выхаду, калі тое ці іншае мерапрыемства ўжо праведзена. Інтэрнет-сайт газеты www.budni.by жа таксама размяшчаюць інфармацыю пра іх, калі яны праведзены. Падпіска на электронны варыянт «Раённых будняў» дазволіла мне не толькі своечасова даведвацца пра падзеі роднага горада, а нават атрымліваць гэтую інфармацыю за дзень да выхаду друкаванай версіі. Ды і матэрыялы па гісторыі Пружаншчыны зараз мне не трэба выразаць і хаваць у папку — электронны варыянт не займае месца ў шафе, а неабходны матэрыял па ім будзе значна лягчэй знайсці з дапамогай пошуку, які здольны правесці любы сучасны камп’ютар.
Дзякуй рэдакцыі, што ўдвая паменшылі кошт падпіскі на электронную версію.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *