Пятница, 13 декабря 2024

О коррупции в районе рассказал прокурор Михаил Запорощенко

1 686

У выкананне патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства і, у першую чаргу, Закона Рэспублікі Беларусь, пракуратура раёна лічыць барацьбу з карупцыяй і каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, якія вядуць яе, прыярытэтным накірункам у сваёй дзейнасці. Намаганні пракуратуры засяроджаны як на выяўленні гэтых правапарушэнняў, так і на іх прафілактыцы, прадухіленні карумпаванасці ва ўсіх сферах грамадства, выяўленні прычын і ўмоў распаўсюджання карупцыі. У першым паўгоддзі бягучага года пракуратурай раёна прымаліся меры па акты-візацыі працы і павышэнні ролі пракуратуры па выкананні заканадаўства аб барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

У сувязі з рэалізацыяй Дзяржаўнай праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2010 — 2012 гады праведзена тры праверкі па выкананні названага заканадаўства, па выніках якіх вынесена два прадстаўленні, афіцыйна папярэджана адна службовая асоба, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута таксама адна службовая асоба.

Праведзены маніторынг галін народнай гаспадаркі, сацыяльнай сферы на прадмет карумпаванасці, па выніках якога зроблены дзве праверкі выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй: ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. У абодвух выпадках былі выяўлены парушэнні заканадаўства пры афармленні абавязацельстваў, а таксама пры падаванні дэкларацый аб маёмасці і прыбытках. Па выніках праверкі падрыхтаваны і накіраваны кіраўнікам гэтых арганізацый прадстаўленні аб ухіленні выяўленых парушэнняў.

Найбольш актуальныя пытанні барацьбы з карупцыяй разглядаюцца на каардынацыйных нарадах. У першым паўгоддзі 2011 года на такой нарадзе былі заслуханы справаздачы двух кіраўнікоў, якім дадзены пэўныя даручэнні аб прыняцці мер па супрацьдзеянні карупцыі.

Скаардынаваная дзейнасць усіх праваахоўных і дзяржаўных органаў у раёне ў бягучым перыядзе дазволіла выявіць восем карупцыйных злачынстваў (у першым паўгоддзі 2010 года — пяць). Усе злачынствы — гэта падбухторванне да дачы хабару службовай асобе. Узбуджана пяць крымінальных спраў карупцыйнай скіраванасці.

Так, Мазін В.Н., раней неаднаразова судзімы, у лістападзе  2010 г. падбухторваў чатырох грамадзян даць хабар у памеры 3775000 рублёў работнікам МРЭА ДАІ г.Брэста з мэтай станоўчага рашэння пытання па атрыманні пасведчання кіроўцы без здачы дзяржаўных экзаменаў.  Прыгаворам суда Пружанскага раёна ад 16.08.2011 г. Мазін В.Н асуджаны  да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

За ўчыненне аналагічнага злачынства раней быў асуджаны яго родны брат Мазін Д.Н., які таксама падбухторваў грамадзяніна да дачы хабару ў памеры 1000000 рублёў работнікам той жа арганізацыі. Згодна з прыгаворам суда Пружанскага раёна ад 21.06.2011 г., ён асуджаны да двух гадоў выпраўленчых работ з утрыманнем 15% заробку ў прыбытак дзяржавы.

Аднак такія карупцыйныя злачынствы, як атрыманне хабару, у тым ліку службовымі асобамі; легалізаванне (адмыванне) матэрыяльных каштоўнасцей: незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці; злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзейнасць улады, учыненыя з карыслівай мэтай ці іншай зацікаўленасці не выяўляліся. Але гэта не значыць, што іх не было.

Асноўнымі прычынамі такога становішча спраў з’яўляюцца адсутнасць у шэрагу выпадкаў належнага ўзаемадзеяння паміж аператыўнымі службамі і следчымі падраздзяленнямі, непрафесіянальныя дзеянні асобных супрацоўнікаў аператыўных службаў пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, а таксама невыкарыстанне ў поўным аб’ёме маючыхся магчымасцей.

Вынікі аналізу паказваюць, што барацьба з карупцыяй галоўным чынам разгортваецца шляхам крымінальнага праследавання асоб, якія маюць дачыненне да карупцыйных злачынстваў, г.зн. галоўным чынам спыняюцца ўжо ўчыненыя карупцыйныя дзеянні. Аднак рынак карупцыйных паслуг не памяншаецца. Больш таго, ва ўмовах цяперашняй эканамічнай сітуацыі і прымаемых мер па стабілізацыі эканамічнай і фінансавай дзейнасці праблема актывізацыі рынку карупцыйных паслуг значна абвастраецца.

Асноўную прычыну гэтага можна абгрунтаваць тым, што процідзеянне карупцыі ў сістэме дзяржаўнага кіравання абмяжоўвалася галоўным чынам толькі прыняццем мер кантролю, якія не могуць даць эфектыўных вынікаў.

Міхаіл Запарошчанка, пракурор Пружанскага  раёна, старшы саветнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *