Пятница, 23 мая 2025

Отсутствие фликера может обойтись в 650 тысяч рублей

3 878

У 2013 годзе на тэрыторыі раёна зарэгістраваны сем дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, у якіх два чалавекі загінулі, пяцёра атрымалі траўмы.фликер-2

Асноўныя прычыны ДТЗ: пераход дарогі ў неабсталяваным месцы, нечаканы выхад пешаходаў на праезную частку, нецвярозыя пешаходы і веласіпедысты, адсутнасць у цёмны час сутак святловяртальных элементаў, парушэнне правілаў манеўравання веласіпедыстамі.

Часцей за ўсё наезды на пешаходаў адбываюцца на ўчастках дарогі з двухбаковым рухам. У такім разе выкарыстанне флікераў значна скарачае патэнцыяльную рызыку трапіць у дарожна-транспартнае здарэнне: з сотні аварый толькі ў адной пешаход меў святловяртальныя элементы.

Правілы нездарма патрабуюць набыць флікеры і пазначыць сябе ў цемры. За парушэнне патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штраф ад 1 да 5 базавых велічынь.

Таксама вельмі ўважлівымі і асцярожнымі на дарозе павінны быць і вадзіцелі, асабліва ў цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці. Пры праездзе пешаходных пераходаў варта загадзя знізіць хуткасць і пераканацца ў адсутнасці пешаходаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне правіл праезду пешаходных пераходаў могуць быць прыменены штрафныя санкцыі ў памеры да 650 тысяч рублёў.

Васіль Асіпенка, начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *