Суббота, 18 января 2025

Открытый турнир по пляжному культуризму и фитнесу “Muscul & Model fest 2015” с успехом прошел в Пружанах

5 311

Незвычайнае відовішча давялося бачыць пружанцам на гарадскім возеры ў мінулую суботу, дзе маладыя людзі дэманстравалі свае прыгожыя спартыўныя целы.IMG_0852

Такім чынам атлетычнага целаскладу хлопцы і дзяўчаты не толькі з Беларусі, але і з Расіі бралі ўдзел у Першым адкрытым пляжным турніры па культурызму і фітнэсу “Muscul & Model fest 2015”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларуская федэрацыя мадэльнага фітнэсу і культурызму.IMG_0412

Адметна, што  мерапрыемства для культурыстаў, якое ўпершыню праводзілася ў Беларусі, прайшло менавіта ў Пружанах. Бо, як адзначыў прэзідэнт WFF-WBBF Еўропы старшыня Беларускай федэрацыі мадэльнага фітнэсу і культурызму Уладзімір Курыльчык, менавіта ў раённай выканаўчай улады Пружанскага раёна словы не разышліся са справай: у нашым райцэнтры было ўсё як след арганізавана і для ўдзелу спартсменаў у турніры,  і для іх адпачынку.IMG_0708

— Пружаны робяць свой уклад у развіццё фізкультуры і спорту, — адкрываючы мерапрыемства, адзначыў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. – Не выпадкова і гэтыя спаборніцтвы праходзяць у нас. У Беларусі ўвогуле шмат робіцца для развіцця спорту. У гэтым плане не адстае і наш райцэнтр, дзе развіваюцца многія віды спорту, сярод якіх хакей, футбол, валейбол, фігурнае катанне, лёгкая атлетыка. Робіцца ўсё магчымае для прыцягнення маладых лю-дзей да здаровага ладу жыцця.

Варта адзначыць, што спаборніцтвы па культурызму і фітнэсу, якія праходзілі на пляжы гарадскога возера, сталі відовішчным шоў. Маладыя людзі дэманстравалі не толькі свае мускулы, але і ўменне рухацца і трымацца на подыуме, якім часова стаў пірс.  Зграбныя дзяўчаты паўсталі перад гледачамі не толькі ў купальніках, але і ў вячэрніх уборах, што надало турніру асаблівае хараство.IMG_0531

Сярод удзельнікаў былі надзвычай тытулаваныя спартсмены, чэмпіёны Еўропы і нават свету. Тым ганаровей было аказацца сярод іх і пружанскім культурыстам – ваеннаслужачым Аляксею Марычаву і Андрэю Круглені, якія, па іх прызнанні, ад заняткаў у трэнажорнай зале Воднага палаца атрымліваюць не толькі фізічнае, але і маральнае задавальненне і  з’яўляюцца прыхільнікамі здаровага ладу жыцця. Займаюцца спортам мужчыны не адзін год і  дабіліся ідэальных прапорцый, надзвычай прыгожых атлетычных постацей.IMG_0873

У іх кагорце яшчэ адзін спартсмен, які на турніры прадстаўляў наш рэгіён, і пра якога хочацца сказаць асобна. Гэта – адзінаццаці-класнік з Новых Засімавічаў Дзяніс Семаковіч. Шчыра кажучы, мяркуючы па яго дасканалым, фізічна развітым целе, я нават засумнявалася, што ён школьнік. А на пытанне, што прымусіла так шчыльна заняцца спортам і сабой, хлопец сціпла прызнаўся: “На ўроках фізкультуры раней не мог падцягнуцца”. Праз тры гады плённых заняткаў у трэнажорнай зале Воднага палаца яму няма роўных не толькі ў класе, але, думаю, і наогул сярод аднагодкаў у раёне. На  просьбу выказаць пажаданні сваім равеснікам, Дзяніс кажа:

— Кідайце курыць і займайцеся спортам!IMG_0521

Членам журы, якое прадстаўлялі знаўцы культурызму і фітнэсу з Беларусі і Расіі, вызначыць пераможцаў было няпроста. Аднак яны ўсё ж былі названы. Перамогу ў намінацыі “Мадэльны фітнэс, клас 1” заваявала прадстаўніца г.Бабруйска Аляўціна Салдаева. У гэтай жа намінацыі ў класе 2 лепшай стала Зінаіда Усікава з Брэста, а ў класе “постаць” – Іна Рыбакова з Мінска. У намінацыі “Культурызм” перамогу атрымаў прадстаўнік Расіі Максім Бармін, а ў намінацыі “Мадэльны культурызм” – гамяльчанін Дзяніс Качур (мяркуючы па рэакцыі публікі, ён асабліва спадабаўся прысутным). Таксама былі вызначаны “Міс” і “Містэр” турніру:  Зінаіда Усікава (Беларусь) і Максім Бармін (Расія). IMG_0447

Задаволены прыёмам і арганізацыяй турніру, старшыня Беларускай федэрацыі мадэльнага фітнэсу і культурызму Уладзімір Курыльчык прызнаўся, што хацеў бы і надалей бачыць правядзенне падобных спаборніцтваў у Пружанах.IMG_0432

— У сваю чаргу мы будзем радаваць пружанцаў удзелам цудоўных спартсменаў, — адзначыў ён.IMG_0479

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *