На базе ДЮСШ №1 на мінулым тыдні праходзіла адкрытае першынство Пружанскага раёна па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях.
Юныя лёгкаатлеты, а гэта хлопчыкі і дзяўчынкі 2003-2005 г.г нараджэння, спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, кіданні мяча, бегу на 30 метраў і больш доўгія дыстанцыі ў залежнасці ад узросту.
На старт выйшла каля 150 спартсменаў з усіх школ горада, а таксама Параслянскай, Мокраўскай, Ліноўскай і Слабудскай СШ. У спаборніцтвах бралі ўдзел таксама госці з Івацэвічаў і Бярозы.
У шматбор’і ў сваіх узроставых групах пераможцамі сталі Семянчук Кірыл і Пропер Дзіна (абодва СШ №4), Іваніца Насця (Ліноўская СШ), Барылка Ганна (СШ №3), Жукоўскі Аляксандр (СШ №5), Вендзелева Даніэла (Івацэвічы).
Па выніках спаборніцтваў лепшыя лёгкаатлеты ўзнагароджаны кубкамі, граматамі, медалямі.
Мікола Архуцік (фота аўтара).