Четверг, 10 октября 2024

Осторожно! На Пружанщине активизировались клещи

1 298

Толькі за першыя тры дні красавіка да медыкаў Пружаншчыны з укусамі кляшчоў звярнуліся чатыры чалавекі, у сакавіку такіх пацыентаў было пяцёра.

Летась падобная статыстыка ўзяла адлік толькі ў красавіку, а прычынай цяперашняй даволі высокай актыўнасці кляшчоў стала ўстанаўленне плюсавой тэмпературы раней звычайнага. Адметна, што ў пяці з дзевяці сёлетніх выпадкаў пацярпелыя былі ўкушаны паразітам на тэрыторыі сваіх падворкаў, трое — пасля прагулкі ў лесе, адзін — у гарадскім парку.kleshh

На шчасце, заражэнняў клешчавымі інфекцыямі не было выяўлена. Дарэчы, даследаванне кляшчоў на Лайм-барэліёз можна зрабіць у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі на платнай аснове.

Нагадаем, што клешчавы энцэфаліт — вострае віруснае захворванне. Можа развіцца ў перыяд ад некалькіх гадзін да 26 дзён (у сярэднім 7 -14 дзён). Лайм-барэліёз — больш «павольная інфекцыя», скрыты перыяд захворвання можа доўжыцца нават да 1 года. Але, калі вы выявілі ў сябе на целе кляшча, не варта панікаваць: для таго, каб занесці інфекцыю ў кроў, кляшчу патрэбна двое-трое сутак. Натуральна, што марудзіць таксама не трэба. Нават калі вам удалося самастойна выцягнуць кля-шча і вы апрацавалі месца прысмоктвання  ёднай настойкай або 70%-ным растворам этылавага спірту, нельга адкладваць зварот у паліклініку.

Каб пазбегнуць укусу кляшча, варта выконваць пэўныя меры засцярогі. Адпраўляючыся ў лес, на пашу, на прыроду, трэба надзець шчыльна прылягаючае да цела адзенне, галаўны ўбор, боты. Праводзьце сама- і ўзаемаагляды праз кожныя дзве гадзіны знаходжання ў лесе і пасля выхаду з яго для выяўлення і зняцця кляшчоў.

Для адпужвання кляшчоў выкарыстоўвайце спецыяльныя сродкі — рэпеленты, якія можна купіць у аптэках або магазінах.

Улічвайце, што клешчавы энцэфаліт можа перадавацца таксама і праз малако коз і выклікаць групавыя ўспышкі захворванняў, дойных жывёл неабходна пасці толькі на спецыяльна выдзеленай акультуранай пашы. Малако пры гэтым піць толькі пасля кіпячэння.

У апошні час павялічылася колькасць выпадкаў укусаў кляшчоў на прысядзібных участках , у дварах. Трэба не забываць своечасова скошваць траву, выкідваць бытавое смецце, праводзіць дэратызацыю (апрацоўку ад грызуноў ) тэрыторыі.

Пётр Чайкоўскі, урач-эпідэміёлаг.

Ларыса Букса, энтамолаг.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *