Пятница, 17 января 2025

Осторожно мошенники! Пружанцам предлагают фильтры для воды за 7 миллионов рублей

3 012

Выпадак
Хачу праз газету выказаць крытыку ў дачыненні да нашых камунальных служб. Аднойчы днём да мяне завітаў малады чалавек, які прадставіўся інжынерам з «Водаканала» і пераканаўча даказаў з дапамогай фільтрацыйнай устаноўкі, што ў нашай вёсцы вельмі дрэнная пітная вада. Як патлумачыў госць, зараз па раёне камунальнай службай праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне забеспячэння насельніцтва вадой, у рамках якога па сабекошту прапануюцца спецыяльна прызначаныя для нашай мясцовасці фільтры коштам… сем мільёнаў рублёў. На маю думку, гэта сапраўдны здзек з вяскоўцаў!
Міхаіл, в.Лінова.moshennik

Адказ
Як паведаміў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» В.І.Казлоў, ніякіх падобных мерапрыемстваў камунальная служба раёна не праводзіць у населеных пунктах. Пра ўсе свае намеры і планы прадпрыемства заўсёды даносіць да жыхароў раёна з дапамогай раённай прэсы.
— Хутчэй за ўсё па людзях ходзяць розныя махляры, якія часта называюцца прадстаўнікамі розных службаў,— зазначыў Віталій Ігаравіч.
***
Гэту інфармацыю пацвердзіў і начальнік райаддзела міліцыі С.А.Марковіч:
— Штогод прыходзяць паведамленні аб страце грошай, ювялірных вырабаў і іншых каштоўных рэчаў пасля наведвання розных прадстаўнікоў то «газавай», то «сацыяльнай» службы. Магчыма, махляры ўзялі на ўзбраенне новы метад падмана грамадзян.
Таксама могуць такім чынам заходзіць і розныя так званыя каміваяжоры, якія прапануюць розныя тавары. Як правіла, і з такімі лепш не заводзіць спраў, бо тавар, часцяком, вельмі нізкай якасці або ўвогуле недзеючы.
Хачу папярэдзіць грамадзян, каб яны захоўвалі асцярожнасць: заўсёды правярайце дакументы, або тэлефануйце ў названыя службы, каб праверыць інфармацыю. Можна звяртацца і ў дзяжурную часць, бо хутчэй за ўсё ніякага дазволу на такі від гандлю ў заезджых «камерсантаў» не будзе.

Меркаванне
Нашы калегі з Брэста папярэдзілі, што ў абласным цэнтры зараз назіраецца сапраўдная хваля на такія лжывыя фільтрацыйныя ўстаноўкі. Працэдура падману распрацавана на «выдатна». Праводзячы няхітры хімічны эксперымент (электраліз), «спецыялісты» прадэманструюць колькасць асадкаў у вадзе, панаракаюць на дрэнную якасць вашага водазабеспячэння. І тут жа прапануюць рашэнне праблемы.
Як сцвярджаюць супрацоўнікі санітарна-гігіенічнай службы, метад вымярэння якасці вады электралізам ненавуковы. Ён разлічаны выключна на візуальны эфект. да тагож было праведзена даследаванне так званых фільтраў, і спецыялісты паставілі пад сумненне іх карысць: прыборы не разлічаны на ачыстку бытавой вады. Другімі словамі, на самой справе вядзецца ашуканства, каб падманутыя кліенты выкідвалі вялікія грошы.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *