У мінулую суботу, у дзень прастольнага свята, у Крыжаўзвіжанскім храме ў Аранчыцах прайшло архіерэйскае бога-служэнне. Яго правёў Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. У царкве сабралася некалькі соцень чалавек — і з навакольных вёсак, і з Пружан.
Пасля літургіі адбыўся хрэсны ход вакол храма.
Уладыка Іаан павіншаваў прыхаджан са святам Уздзвіжання пачэснага Жыватворнага Крыжа Гасподняга, а таксама са 100-гадовым юбілеем царквы і ўручыў пісьмовую архіпастырскую падзяку людзям, якія ў многім паспрыялі духоўнаму адраджэнню прыхода, актыўна ўдзельнічаюць у царкоўным жыцці.
У прыватнасці, падзякі атрымалі намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, старшыня Ліноўскага сельвыканкама Т.М.Мардань, кіраўнікі акцыянерных таварыстваў, размешчаных на тэрыторыі Ліноўскага сельсавета.
Кожнаму прысутнаму падарылі на малітоўную памяць аб падзеі іконку Пружанскай Плачучай Багародзіцы.
На здымку: настаяцель Аранчыцкага прыхода айцец Валерый уручае падзячнае пісьмо кіраўніку фермерскай гаспадаркі Ю.М.Сесю.
Фота Ірыны СЯДОВАЙ.