Суббота, 12 октября 2024

Одна тонна макулатуры сохраняет 13 деревьев. А вы пользуетесь контейнерами для раздельного сбора бытовых отходов?

1 945
ЗГОДНА з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі», у раёне распрацавана  «Праграма раздзельнага збору бытавых адходаў». У мінулым годзе ёю было ахоплена каля 70% насельніцтва шматпавярховай забудовы — горада, гарадскога пасёлка Ружаны і Новых Засімавічаў са Слабудкай.
Што значыць ахоплена? На спецыяльна падрыхтаваныя ў розных мікрараёнах пляцоўкі ўстаноўлена па тры кантэйнеры рознага колеру: сіні — для збору шкла, зялёны — для макулатуры, жоўты — для пластыкавых бутэлек.
Спачатку «Камунальнікам» было закуплена і ўстаноўлена 68 такіх кантэйнераў. Сёлета яшчэ 90. Пастаўлена задача ахапіць раздзельным зборам бытавых адходаў 100% насельніцтва.
Для чаго гэта патрэбна, калі адходы ўсё роўна вывозяцца на палігон?— спытаецеся вы.
— Раздзельна сабранае шкло, пластык і папера,— патлумачыў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» Г.Г.Навадворскі,— на палігон цвёрдых бытавых адходаў не вывозяцца. З кантэйнераў іх дастаўляюць на станцыю сартавання, якая працуе ў Сланімцах.
Чаму не адразу на перапрацоўчае прадпрыемства? Таму што многія гаспадары ніяк не могуць прывыкнуць да неабходнасці дзяліць сваё смецце на фракцыі і ў кантэйнер для пластыкавых бутэлек выкідваць менавіта пластыкавыя бутэлькі, а ў кантэйнер для макулатуры менавіта паперу, а не пластыкавыя бутэлькі. Камунальнікам жа даводзіцца выбіраць з раздзельных кантэйнераў цэлыя мяшкі з усялякімі зборнымі бытавымі адходамі, якія патрэбна выносіць толькі да аўтамашыны-смеццявозкі.
Кожнаму трэба цвёрда засвоіць: кантэйнеры — гэта не смеццявозкі. Пластык, папера і шкло, якія ў іх збіраюцца, з’яўляюцца сыравінай, з якой потым вырабляецца шмат патрэбных рэчаў. Дарэчы, шмат каго можа зацiкавiць вывоз мусора цены.
На станцыі сартавання яны прасуюцца ў цюкі. Бутэлькі і шкло перад гэтым нават дзеляцца па колеры, згодна з умовамі перапрацоўкі. І толькі потым адпраўляюцца на перапрацоўчыя заводы: шкло — у Баранавічы, папера — у Слонім, пластыкавыя бутэлькі — у Брэст.
За мінулы год «Камунальнікам» было здадзена больш чым 73 тоны макулатуры, 36 тон шкла, 25 тон пластыку. У тым ліку і з дапамогай іх раздзельнага збору.
Не намераны камунальныя службы адступаць і сёлета, і ў будучым. Як вобразна зазначыў Георгій Георгіевіч, у кожнага кантэйнера для смецця двайное дно: адно — звычайнае, а другое — «залатое». І пацвердзіў свае словы лічбамі: ўсяго адна тона сабранай у асобныя кантэйнеры паперы і кардону, пластыкавых бутэлек і пакетаў, пенапалістыролу і шкла ўратуе ад знішчэння 13 дрэў, захавае амаль тры 200-літровыя бочкі нафты, з’эканоміць 4100 кВтг электраэнергіі і больш як 30 л чыстай вады.
Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *