Среда, 19 февраля 2025

Одежду для модниц Европы шьют пружанские портнихи

2 091

Не ўсе мясцовыя модніцы ведаюць, што ў Пружанах ужо трэці год працуе філіял СТАА             «Атэлье «Марозаў» — прадпрыемства, прадукцыя гандлёвай маркі якога неаднаразова адзначалася высокімі прэміямі і дыпломамі. Напрыклад, на паказе Premiеre Vision у Францыі, дзе была ўзнагароджана знакам якасці, на міжнароднай выставе Paris EXPO (дыплом лаўрэата), у рамках тыдняў моды ў Санкт-Пецярбургу (дыпломы за лепшую калекцыю і наватарства ў намінацыі «Ready-to-Wear»), на подыумах Варшаўскага цэнтра моды, Кіева, Берліна і г.д.
Я спадзявалася сустрэцца з самім мастаком-мадэльерам Мікалаем Марозавым, які нядаўна быў у Пружанах. Але ён нечакана паехаў у Францыю. На пытанні згадзіліся адказаць дырэктар філіяла прадпрыемства ў Пружанах Сяргей Вакульчык, загадчык вытворчасці Любоў Гацько і майстар Ларыса Калмакова.
У атэлье «Марозаў» шыецца чыста жаночы асартымент вопраткі — ад паліто, плашчоў да сукенак, спадніц, штаноў, сарочак і г.д. Па эскізах Мікалая Марозава ў брэсцкай лабараторыі прашываюцца ўзоры. З іх потым і ствараецца калекцыя. Прычым выконваюцца як індывідуальныя («прэміум») заказы высокай моды, так і невялікія партыі, арыентаваныя ўжо на спажыўцоў «сярэдняга» класа.
Мадэлі сціплыя і складаныя, востра модныя і класічныя. Каштуюць яны нятанна. Як адзначыла начальнік вытворчасці Любоў Гацько, гандлёвая марка «Nikolia Morozov», выкарыстоўвае не цэнавы від канкурэнцыі і ўстанаўлівае ўзровень цэн, адпавядаючы якасці вырабу.
Ужо больш чым месяц пружанскі філіял Марозава працуе над стварэннем летняй калекцыі жаночай вопраткі. Прасторны цэх, сталы і швейныя машынкі (дарэчы, у атэлье выкарыстоўваецца толькі новае высокатэхналагічнае японскае абсталяванне з аўтаматычным і камп’ютарным кіраваннем) упрыгожыла яркая, рознакаляровых вясёлкавых адценняў тканіна з вялікімі кветкамі і ўзорамі.
— Гэта — піск моды сёлетняга лета,— тлумачыць Ларыса Мар’янаўна.
Уся тканіна высокага кошту і якасці, у асноўным вытворчасці Італіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін. Такая ж высокая якасць патрабуецца і ад работы персаналу — швачак, раскройшчыц, майстроў. Неакуратнасці ў пашыве, як і другагатунковыя вырабы, тут не дапускаецца. Дарычы, у жанчын у апошнія гады стала модна наращивать ресницы.
— Я бірку са сваім прозвішчам на брак не павешу,— тлумачыць гэта мадэльер.
Нездарма сукенкі і касцюмы, пашытыя майстрамі «Атэлье «Марозаў», карыстаюцца такім попытам у модніц Масквы і Санкт-Пецярбурга.
— Ну, чаму толькі Масквы і Санкт-Пецярбурга? — не згаджаюцца са мною субяседнікі. —  На пружанскіх жанчынах мы таксама бачылі вопратку з нашых калекцый. Дарэчы, фірменны магазін прадпрыемства паспяхова працуе зусім недалёка — у Брэсце…
Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *