Пятница, 17 января 2025

Овощи от «Бордо» пользуются успехом и в Беларуси, и за ее пределами

1 535

Сялянская (фермерская) гаспадарка «Бардо» спецыялізуецца на вырошчванні агародніны і бульбы. Сёлета пад бульбай было занята 70 гектараў плошчаў.

Па чатыры гектары адведзена пад капусту, буракі і моркву, пяць — пад цыбулю. Да таго ж пасадзілі яшчэ кабачкі і агуркі.IMG_9142

А ўсё пачыналася з таго, што  Надзея і Анатоль Тарасевічы 12 гадоў таму ўзялі ў пажыццёва спадчыннае валоданне 100 гектараў зямлі побач з былой вайсковай часцю ў Купліне.

— Зямля нам дасталася не самая лепшая, — кажа Анатоль Уладзіміравіч. — Гады два пайшло на тое, каб прывесці яе ў парадак, яшчэ некалькі гадоў добраўпарадкоўвалі  тэрыторыю цяперашняй базы.IMG_9210

Гаспадарка адразу спецыялізавалася на вырошчванні агародных культур: буракоў, морквы, цыбулі, кабачкоў, бульбы. Спрабавалі вырошчваць і часнок, але культура не прыжылася на гэтых палетках. Некалькі гадоў займаліся таксама вырошчваннем збожжавых, набылі нават два збожжаўборачныя камбайны.IMG_9204

— У адзін год атрымалі ўраджайнасць трыцікале 69 цэнтнераў з гектара! — зазначае Анатоль Уладзіміравіч.

На невялікіх плошчах высаджаны кусты буякоў, маліны і суніцы садовыя, але гэта больш  для ўласнага спажывання, — каб унукі паласаваліся.

За прайшоўшыя гады ў фермерскай гаспадарцы створана выдатная вытворчая база. Пабудавана сховішча для агародніны на 1,5 тысячы тон з рэгулюемым мікракліматам, набыты тры трактары і тры аўтамабілі «МАЗ», пагрузчык, аўтобус для падвозу людзей. Працуюць бульбасартавальная і фасовачная лініі. Ёсць магчымасць затарваць бульбу ў мяшкі ад 2,5 да 30 кілаграмаў. Мяркуюць у бліжэйшы час арганізаваць мыйку клубняў перад затарваннем.IMG_9188

Да таго ж наладжаны рамонт трактарных прычэпаў і выраб металічных варот любых памераў.

Адрознівае «Бардо» ад іншых фермерскіх гаспадарак гэтага накірунку тое, што тут ёсць свая арганіка.

— Гадуем  буйную рагатую жывёлу, свіней, авечак, гусей, індыкоў, — расказвае Анатоль Уладзіміравіч.

А яшчэ ў спецыяльным вальеры мы ўбачылі некалькі плямістых аленяў. На перспектыву вальер плануюць павялічыць з такім разлікам, каб завезці экзатычных птушак — страусаў.IMG_9146

Для любога фермера самым галоўным з’яўляецца рэалізацыя атрыманай прадукцыі. У фермерскай гаспадарцы «Бардо» такой праблемы не існуе. Тут ужо даўно знойдзены надзейныя партнёры, якія з задавальненнем бяруць агародніну. Перш за ўсё, гэта супермаркеты Мінска і  Брэста, установы аховы здароўя і адукацыі нашага раёна. А большая частка прадукцыі адпраўляецца на экспарт.  Адрасы паставак — Масква, Санкт-Пецярбург, Краснадар, Валгадонск, Растоў-на-Доне, Калінінград. Ажыццяўляліся пастаўкі і ў Дагестан, Кабардзіна-Балкарыю і Чачэнскую рэспубліку. У 2011 годзе бульба трапіла нават у Сербію.

Не цураюцца Тарасевічы дабрачыннасці: забяспечвалі агароднінай дзіцячы сацыяльны прытулак у пасёлку Сонечны,  манастыр у  Жыровічах.

Больш за ўсё  мяне ўразіла ў фермерскай гаспадарцы «Бардо» тое, што тут працуюць дочкі і зяці Надзеі Іванаўны і Анатоля Уладзіміравіча. Не выключана, што праз пэўны час і ўнукі працягнуць сямейную справу. А гэта значыць, што ў гаспадаркі ёсць будучыня.

Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.

На здымках: на ўборцы кабачкоў  працуюць Н.М.Грэйбер, Ф.Ф.Шалятун, І.П.Грынчанка; дапамагаюць убіраць бульбу М.В.Друшчыц і А.М. Ашуркевіч; плямістыя алені  ў вальеры.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *