Дарожны абход уздоўж Белавежскай пушчы павінен нарэшце з’явіцца на картах. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка РУП «Брэстаўтадар» С.С.Панчанка.
Новая дарога была прынята ў эксплуатацыю летась, яе ўчастак на тэрыторыі Брэстчыны абслугоўвае Пружанская ДЭУ-25. У рэспубліканскі Камітэт геадэзіі і картаграфіі былі накіраваны пісьмы з просьбай вывучыць магчымасць па ўнясенні змяненняў у дарожныя атласы Брэсцкай вобласці, а таксама ўнесці адпаведную інфармацыю ў GPS-навігацыю.
Мяркуецца, што ў бліжэйшы час у гандлі з’явяцца ўдакладненыя даведнікі па аўтамабільных дарогах вобласці.
Алег Сідарэнка.