Среда, 19 февраля 2025

Обладательница бронзовой медали Олимпийских игр в Лондоне Ирина Кулеша выступила перед юными пружанскими спортсменами

2 149

У рамках праекта “Актыўныя гульнёвыя віды спорту ў Еўрарэгіёне “Белавежская пушча” ў райвыканкаме адбылася сустрэча спартыўнай грамадскасці раёна з уладальніцай бронзавага медаля на Алімпійскіх гульнях у Лондане па цяжкай атлетыцы Ірынай Кулеша.

Нагадаем, што ў вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў ян25апр2015_0763а заняла трэцяе месца з вынікам 269 кілаграмаў (121 кг – рывок і 148 кг – штуршок). Дагэтуль 26-гадовай брастаўчанцы не шанцавала: на Алімпіядзе-2008 у Пекіне, чэмпіянаце свету-2010 і чэмпіянаце Еўропы-2011 спартсменка займала чацвёртыя месцы.25апр2015_0725

Вось як падчас сустрэчы расказала пра сваю галоўную спартыўную перамогу сама ўладальніца бронзавага медаля:

— Чацвёртае месца лічыцца крыўдным, але гэта быў не проста  “драўляны” медаль, — усміхаецца Ірына Кулеша. — Я ўдзячна сваім эмоцыям, якія дапамаглі мне пераадолець сябе і ўзняцца на трэцюю прыступку п‘едэстала гонару.  Гэта было справядліва, а барацьба за “золата” ў нашай вагавой катэгорыі разгарнулася паміж расіянкай і прадстаўніцай Казахстана. Гэтыя спартсменкі некалькі разоў перапісвалі гісторыю сусветных рэкордаў, выконваючы другое практыкаванне.Belarus' Iryna Kulesha pose at the podium with her bronze medal of the women's 75Kg weightlifting competition at the ExCel venue at the London 2012 Olympic Games

Ірына не толькі адказала на пытанні, расказала пра сябе і пра свае дасягненні.  Родам яна з Камянецкага раёна. Вырасла ў шматдзетнай сям’і. У школе займалася бегам,  валейболам і толькі пасля перайшла ў цяжкую атлетыку. Проста аднойчы, як успамінае атлетка, у вёску, дзе жыла яе сям’я, прыехаў трэнер з Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву і ўгаварыў маму адпусціць яе ў абласны цэнтр…s001124_135019

У сустрэчы з бронзавай прызёркай Алімпійскіх гульняў прынялі ўдзел мноства маладых людзей, якія таксама займаюцца спортам. Усе жадаючыя атрымалі ад знакамітай спартсменкі аўтографы і сфатаграфаваліся на памяць. Таксама на сустрэчы прысутнічала дырэктар прадстаўніцтва Нацыянальнага       алімпійскага камітэта па Брэсцкай вобласці А.Л. Белаконенка, з якой Ірына Кулеша раздала дзецям за лепшыя пытанні памятныя кнігі і мяч з аўтографам.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *