Воскресенье, 8 декабря 2024

ОАО «Журавлиное» и ОАО «Отечество» попали в список лучших хозяйств республики 2009 года

2 646

У газеце «Беларуская ніва» надрукаваны спіс лепшых сельскагаспадарчых арганізацый краіны па выніках работы за 2009 год. Сярод іх ААТ «Жураўлінае» і ААТ «Айчына».

У аснову крытэрыя ацэнкі дзейнасці прадпрыемстваў быў пакладзены прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі. Гэта паказчык эфектыўнасці работы, у якім адлюстроўваецца ўзровень гаспадарання, ступень выкарыстання вытворчых рэсурсаў і іншыя характарыстыкі дзейнасці.

У ААТ «Жураўлінае» летась атрыманы прыбытак ад рэалізацыі склаў 3,5 мільярда рублёў (21 месца ў рэспубліцы). У ААТ «Айчына» — 2,1 мільярда рублёў (36 месца).

Увогуле, у рэспубліцы толькі 36 гаспадарак за мінулы год атрымалі больш за 2 мільярды рублёў прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі.
Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *