Суббота, 19 апреля 2025

Новые победы Анны Ташпулатовой

2 181

У Магілёве прайшоў зімовы чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях.

Канкурэнцыя была вельмі высокай. У спаборніцтвах, акрамя беларускіх атлетаў, прымалі ўдзел госці з Азербайджана, Грузіі, Tурцыі і Украіны.

Удала выступіла наша зямлячка майстар спорту міжнароднага класа Ганна Tашпулатава. Яна была першай у бегу на дыстанцыі 400 метраў (52,48 сек.). Tрадыцыйную перамогу атрымалі брэсцкія спартсменкі (Юлія Юрэня, Алена Кіевіч, Марына Бойка, Ганна Tашпулатава) у эстафеце 4х400 метраў                     (3 мін. 37,27 сек).

Па выніках выступлення на нацыянальным чэмпіянаце і ў зімовым сезоне будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Беларусь на чэмпіянаце свету ў закрытых памяшканнях. Ён адбудзецца  9-11 сакавіка ў турэцкім Стамбуле.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *