Пятница, 13 июня 2025

Новогодний подарок для каждого ребенка: особенность Пружанского района

1 773

Штогод у Пружанскім раёне для ўсіх выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў школах і дзіцячых садках праводзяцца традыцыйныя навагоднія святочныя мерапрыемсты, на якіх усім дзецям Дзед Мароз каля навагодняй ёлкі ўручае салодкія падарункі, якія набываюцца за кошт сродкаў раённага бюджету. Нягледзячы на ніякія эканамічныя цяжкасці, усе дзеці раёна ва ўзросце ад 2 да 10 гадоў, якія наведваюць установы адукацыі, вось ужо на працягу больш 25 гадоў атрымліваюць падарункі Дзеда Мароза і Снягуркі. Вось і ў гэтым, 2015-ым, годзе былі закуплены падарункі для 3670 дашкольнікаў і школьнікаў 1-4 класаў на суму 140 млн. руб.b_57

Трэба адзначыць, што такія падарункі атрымліваюць дзеці только нашага раёна. У большасці раёнаў Брэсцкай вобласці спонсары ўручаюць салодкія падарункі толькі дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльных прытулках, і дзецям-інвалідам, якія наведваюць цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Гэтыя дзеці і ў нас не засталіся без увагі: прадстаўнікі раённай улады, прадпрыемстваў і арганізацый раёна таксама ў навагоднія святы наведалі нашы сацыяльныя ўстановы і сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-сіроты, і ўручылі падарункі.

У снежні 2014 г. аддзелам адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама была праведзена адпаведная работа па закупцы навагодніх салодкіх падарункаў для дзяцей, аднак здарылася затрымка дастаўкі падарункаў у дзіцячыя садкі і школы па віне пастаўшчыка, які хацеў змяніць альбо кошт падарунка, альбо вагу падарунка, што не адпавядала раней заключанай дамоўленасці. Але ўсе непаразуменні былі вырашаны, і падарункі дастаўлены ва ўстановы 29-30 снежня 2014 г.  Там, дзе навагоднія ранішнікі праводзіліся 30 і 31 снежня 2014 г., салодкія падарункі дзеці атрымалі з рук Дзеда Мароза. А ў тых школах і дзіцячых садках, дзе навагоднія ранішнікі праходзілі з 24 па 29 снежня, падарункі былі ўручаны пазней.

Разам з тым установы адукацыі стараліся стварыць святочную атмасферу, і таму несвоечасовае атрыманне падарункаў не азмрочыла навагодняга настрою ў дзяцей. Спа-дзяемся, што станоўчыя эмоцыі, радасць сустрэчы з сябрамі і казачнымі героямі, сумеснае выкананне навагодніх песень і танцаў, атмасфера чароўнага балю для маленькіх прынцэс і прынцаў сталі станоўчым зарадам для сусрэчы новага года.

І.А.КАЗАРЭЗ, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *