Суббота, 18 января 2025

Не превращай машину в санки. Сотрудники ГАИ проверили наличие зимней резины на пружанских автомобилях

2 058

З першага снежня ўступіла ў  сілу правіла аб абавязковым выкарыстанні зімовай рызіны на аўтамабілях, і дзейнічаць яно будзе  да першага сакавіка. Працяглы час неабходнасць увядзення такога патрабавання аспрэчвалася, у якасці прыкладу прыводзілася гісторыя развіцця мясцовага аўтарынку, для якога паняцце «зімовыя шыны» раней увогуле не існавала.

На думку спецыялістаў УП «Белтэхагляд», пэўную рацыю праціўнікі правіла маюць, бо дакладна пацверджаных выпадкаў, калі такая рызіна сапраўды дапамагла ў надзвычайнай сітуацыі, нямнога.

Аднак ёсць і іншая статыстыка: з кожным годам  колькасць аварый толькі павялічваецца. Выклікана гэта павелічэннем колькасці аўтамабіляў на беларускіх дарогах, а таксама ростам хуткасці іх руху.IMG_2704

Напрыклад, раней сярэдняя хуткасць машын не перавышала 60-70 км/г, з-за чаго экстраны тармазны шлях не перавышаў 7-8 метраў. Ды і аўтамабіль не губляў кіруемасць нават падчас галалёду. А цяпер да павялічанай хуткасці трэба дадаць яшчэ і павышаную вагу транспартных сродкаў… І атрымаецца, што сучасны аўтамабіль на летняй рызіне нават пры невялікім заносе ператвараецца ў санкі, якія могуць каціцца вельмі доўга і не паддавацца кіраванню. Па гэтых прычынах прыняцце такога рашэння і лічыцца абсалютна апраўданым, прычым не толькі ў нашай краіне.

А як самі пружанцы аднесліся да выканання дзеючых патрабаванняў? У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Жыццё даражэй за шыны», якая праводзіцца ў перыяд з 24 лістапада па 4 снежня, наша карэспандэнцкая група трапіла ў рэйд, праводзімы супрацоўнікамі ДАІ.

Трэба адзначыць, што другі год дзеяння адпаведных змяненняў у Правілы дарожнага руху карэнным чынам змяніў статыстыку: сярод некалькі дзясяткаў спыненых намі машын практычна ўсе былі на зімовых шынах.

Валерый, вадзіцельскі стаж звыш 30 гадоў:

— У маёй практыцы неаднаразова ствараліся такія сітуацыі, у якіх толькі дзякуючы зімовай рызіне ўдалося пазбегнуць вялікага ўрону як для машыны, так і для ўласных нерваў. Таму, як толькі пачынаюцца мінусавыя тэмпературы,  адразу мяняю «абутак» на сваім аўто. Напрыклад, сёлета зрабіў гэта яшчэ да прыходу першага снежня. І так раблю кожны год, нават не зважаючы на з’яўленне новых патрабаванняў.

Падчас нашага рэйду былі выяўлены толькі двое вадзіцеляў, якія праігнаравалі правілы. За што, зразумела, і атрымалі штраф — па 0,5 базавай велічыні.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *