Суббота, 14 декабря 2024

Не выиграли, но победили: ФК «Пружаны» в финале Кубка области

1 248

Прайшлі паўторныя паўфінальныя  гульні на Кубак Брэсцкай вобласці па футболе 2014 года.

На гарадскім стадыёне ў Пружанах у мінулую суботу зноў сустракаліся ФК «Пружаны» і «Ружаны». Нагадаем, што першая гульня, дзе гаспадарамі лічыліся футбалісты каманды «Ружаны», не выявіла пераможцу — 2:2.ф.мяч

Паўторны матч прайшоў з перавагай ФК «Пружаны». Ружанцы імкнуліся гуляць ад абароны, але ў іх гэта не так добра атрымлівалася, як у першай сустрэчы. Тройчы спартыўнае шчасце было на баку каманды «Ружаны», калі на шляху мяча аднойчы паўстала перакладзіна і двойчы — бакавая стойка варот.

Лік быў адкрыты на 13-й мінуце, калі ў вароты ФК «Пружаны» быў прызначаны пенальці. Варатар угадаў напрамак палёту мяча і адбіў яго прама перад сабой, але Дзмітрый Шындыч паўторным ударам накіраваў яго ў вароты. З мінімальнай перавагай ружанскай каманды і завяршыўся першы тайм.

Пасля перапынку гульня ў асноўным ішла на палове поля ружанцаў. На 55-й мінуце Аляксандр Мішковіч аднавіў раўнавагу ў ліку — 1:1. У ФК «Пружаны» было яшчэ некалькі момантаў для ўзяцця варот, але больш забітых мячоў балельшчыкі не дачакаліся.

У самым канцы сустрэчы ружанцы пайшлі наперад амаль усёй камандай, але выціснуць з гэтага нічога не здолелі. Такім чынам, фінальны свісток арбітра зафіксаваў нічыйны вынік — 1:1.

Па суме двух матчаў у фінал прабіўся ФК «Пружаны», паколькі каманда забіла два мячы ў вароты саперніка ў гасцях.

***

Фінальны матч пройдзе ў гэтую нядзелю на галоўнай арэне вобласці — спартыўным комплексе «Брэсцкі». Сапернікам ФК «Пружаны» будзе каманда «Брэстжылбуд».

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *