Суббота, 5 октября 2024

Неделя по новым ПДД: кого и за что штрафуют?

2 979

З 16 студзеня ўступілі ў сілу змяненні ў Правілы дарожнага руху, адпаведна з якімі цяпер устанаўліваецца строга вызначаны тэрмін выкарыстання зімовых шын, а таксама абавязкова патрабуецца перавозіць дзяцей у спецыяльных утрымліваючых прыстасаваннях.19янв2015_Гаи_3050

На дзяжурства з інспектарамі ДАІ мы выйшлі літаральна ў першыя дні пасля пачатку дзеяння абноўленых ПДР. Пахмурнае надвор’е не вельмі спрыяла рэйду: добра разгле-дзець, на якой рызіне рухаюцца аўтамабілі, было складана. Таму інспектары тармазілі ўсіх запар. Трэба адзначыць, што парушэнняў сустракалася мала: вадзіцелі выкарыстоўвалі шыны толькі з вызначанай маркіроўкай, там, дзе ёсць дзеці, абавязкова прысутнічалі аўтакрэслы. Гэта не здзіўляе, бо аб змяненнях расказвалася вельмі шмат практычна ва ўсіх сродках масавай інфармацыі. Тым больш, што на двары — канец студзеня, вадзіцелі даўно пабывалі ў шынамантажы.19янв2015_Гаи_3045

Аднак не абышлося без кур’ёзаў. Пад’язджае аўтамабіль, які па знешнім выглядзе і ўзросту невялікага, і каштуе добрых грошай. Аднак жанчына-вадзіцель просіць прабачэння за тое, што рухаецца на «леце».

— Надвор’е, паглядзіце, якое, снегу ж няма,— тлумачыць яна. Але гэта не пазбаўляе ад выканання законных патрабаванняў, а інспектар ДАІ Павел Фядун тлумачыць:

— Раптам ранкам галалёд або насыпле снегу, а вам трэба тэрмінова адпраўляцца ў паездку? Вызначаны тэрмін для нашай краіны ўстаноўлены не проста так: у Беларусі зімой можа быць рознае надвор’е, і лепш рыхтавацца да ўсіх выпрабаванняў загадзя. А пакуль прашу Вас у наш аўтамабіль на афармленне штрафу.19янв2015_Гаи_2985

Інспектар ДАІ Сяргей Мышкевіч нагадвае, што, згодна са змяненнямі, за  язду на «летніх» шынах прадугледжана папярэджанне або штраф у 0,5 базавай велічыні. Калі ж рызіна моцна зношаная  або вадзіцель паўторна прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, то яму давядзецца заплаціць да пяці базавых велічынь (да 900 тысяч рублёў).

Нягледзячы на заўвагі з боку аўтааматараў, пункты наконт абавязковага выкарыстання аўтакрэслаў для дзяцей зацверджаны без змяненняў, якія прапаноўвалі пры папярэднім  абмеркаванні. Хаця некаторыя тлумачэнні, як іх стануць прымяняць інспектары, усё-такі з’явіліся.19янв2015_Гаи_3060

Для перавозкі дзяцей ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў можна выкарыстоўваць спецыяльны бустэр, які мае выгляд сядзення без спінкі са штатнымі рамянямі бяспекі. А вось проста па-класці падушку, каб дзіця ся-дзела вышэй і яго можна было прышпіліць (так зрабіў адзін са спыненых падчас рэйду вадзіцеляў), — забаронена.

Наўрад ці слушнай стане скарга аўтамабілістаў, якім неабходна перавозіць не аднаго, а трох дзяцей: ззаду ў стандартным аўтамабілі змяшчаюцца два аўтакрэслы (ці бустэры) і адзін дарослы пасажыр, трэцяе аўтакрэсла (бустэр) ставіцца наперадзе.

Падчас рэйду сталі сведкамі яшчэ адной кур’ёзнай сітуацыі. Справа ў тым, што аўтакрэслы можна не выкарыстоўваць на аўтамабілях,  дзе на заднім сядзенні не прадугледжаны рамяні бяспекі. І вось інспектары спыняюць «Мерседэс», дзе дзіця сядзіць ззаду без аўтакрэсла і рамянёў бяспекі, а тата сцвярджае, што ў канструкцыі аўто ніякіх мацаванняў няма. Ці можа такое быць у машыне 2010 года выпуску? Сумненні інспектараў апраўдваюцца: вадзіцель зняў «вушкі» для рамянёў, але ў кузаве засталіся тэхналагічныя адтуліны. Вынік — штраф.19янв2015_Гаи_3032

— Адміністрацыйным заканадаўствам прадугледжаны не толькі штраф, але і папярэджанне, таму некаторыя ва-дзіцелі патрабуюць прымяняць да іх такую меру прафілактыкі,— расказвае Сяргей Мышкевіч. — Трэба ведаць, што папярэджанне можа быць вынесена толькі ў дачыненні да тых грамадзян, якія раней увогуле не прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Улічваюцца таксама паводзіны парушальніка. Напрыклад, калі ён пачынае ўказваць інспектару, што таму рабіць, пагражаць і перашка-джаць, то наўрад ці папярэджанне ў такім выпадку будзе мець карысць.

Якія яшчэ змены ўнесены?

1. Цяпер інакш трактуюцца патрабаванні наконт стаянкі грузавых аўтамабіляў у жылых і пешаходных зонах, на прылеглай дваравой тэрыторыі. У пункце 137.5 выключаны словы: «з тэхнічнай дапушчальнай агульнай масай больш трох з паловай тон». Гэта значыць, стаянка грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, колавых трактароў, самаходных машын па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, пазначанымі дарожным знакам «Месца стаянкі», калі гэта не звязана з выкананнем імі работ, забаронена ў любым выпадку. Не мае значэння маса і тое, ці лічыцца гэта зона жылой. Увогуле нельга, акрамя адведзеных месцаў.

2. Згодна з Тэхрэгламентам Мытнага саюза і патрабаваннямі Еўрапейскай эканамічнай камісіі святлопранікальнасць ветравога або лабавога шкла, таксама левых і правых вокнаў аўтамабіля павінна быць не менш 70% (раней 75%). Нязменным засталося дапушчэнне для задняга і задніх бакавых вокнаў, якія могуць быць таніраваны заводскім спосабам.

*

Малыя хітрыкі

У новых змяненнях у ПДР ёсць «слабыя» месцы. Напрыклад, гутарка наконт аўтакрэслаў вядзецца ТОЛЬКІ ў дачыненні да легкавых аўтамабіляў. Калі ў вас грузапасажырскі або грузавы аўтамабіль, то можна перавозіць дзіця, карыстаючыся звычайнымі рамянямі бяспекі.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *