Струнны ансамбль «Archi» дастаткова малады – створаны толькі ў 2007 годзе. Тры гады ансамблем кіравала настаўніца Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Шырмы Святлана Рыбінская. У мінулым годзе калектыў выкладчыкаў узначаліла Юлія Сядова. Аснову калектыву складаюць 5 чалавек, якія іграюць на скрыпках, альце, віяланчэлі і фартэпіяна. Ансамбль актыўна прымае ўдзел у культурным жыцці раёна. Выступленні, дзякуючы разнастайнасці рэпертуару, прафесійнаму падыходу і арганізатарскім здольнасцям кіраўніка, заўсёды маюць поспех. Неаднаразова пружанцы слухалі класічныя творы, старадаўнюю беларускую музыку, папулярныя эстрадныя і джазавыя мелодыі ў выкананні ансамбля «Archi».
Струнны ансамбль прымаў удзел у музычных вечарах “З гісторыі танца”, “Палацык запальвае агні”, вечары раманса “У сэрцах людзей закранае струны…”, літаратурна-музычнай кампазіцыі “Пяшчотны вечар гармоніі”, прысвечаны творчасці Ф.Шапэна.У канцы кастрычніка ансамбль паспрабуе вытрымаць іспыт на званне народнага.
Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).