Пятница, 17 января 2025

На пружанских трассах прошел чемпионат Республики Беларусь по велоспорту

2 351

На працягу некалькіх дзён Пружаны жылі веласпортам: на нашых трасах праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь.

На старт выйшлі 42 велагоншчыкі з пяці абласцей і сталіцы рэспублікі. Як расказаў суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Мікалай Камінскі, раней падобныя спаборніцтвы праходзілі ў ваколіцах Гродна.

Гонка стартавала пралогам у Брэсце. Потым быў этап Брэст-Пружаны, які, дарэчы,  як і пралог, выйграў прадстаўнік Гомельскай вобласці. На аўтадарозе Пружаны-Бяроза спачатку прайшла індывідуальная гонка з раздзельным стартам працягласцю 25 кіламетраў, а вечарам — гонка-крытэрыум па вуліцах Пружан.

На наступны дзень велагоншчыкі пераадолелі 161 кіламетр па маршруце Пружаны-Відамля-Пружаны з выездам на аб’язную дарогу ўздоўж Белавежскай пушчы. Перадапошні этап стартаваў тасама ў Пружанах і праз Запруды фінішаваў у Бярозе. Заключны этап спартсмены пераадолелі па маршруце Бяроза-Баранавічы.

Вызначыліся чэмпіён і прызёры шматдзённай велагонкі. Каманда Брэсцкай вобласці ў агульнакамандным заліку заняла другое месца, а яе прадстаўнік Аляксандр Антонаў заняў трэцяе месца.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *