Понедельник, 21 апреля 2025

На помощь колхозникам пришли авиаторы

1 415

Мінулая зіма ў нашай мясцовасці стала самай суровай за апошнія дваццаць гадоў. Вышыня снегавога покрыва дасягнула рэкорднай адзнакі. Усё гэта не магло не аказаць уплыў на стан азімых збожжавых культур.

ААТ «Мурава» не з’яўляецца тут выключэннем.

— Асабліва аслабленымі выйшлі з зімоўкі пасевы трыцікале і пшаніцы, — гаворыць дырэктар таварыства Пётр Мікалаевіч Білецкі. — Паколькі ўжо пачалася вегетацыя, то неабходна іх хутка падкарміць азотнымі ўгнаеннямі.

У гаспадарцы ёсць для ўнясення вадкіх угнаенняў самаходны апырсквальнік французскай вытворчасці «ВОXER-4000». Але ва ўмовах сёлетняга года ён не зусім прыгодны. На пераўвільготненых глебах агрэгат часта правальваецца, а на полі застаюцца глыбокія каляіны. Дарэчы, авіятарам не перешкаджае нават вулкан эйяфьятлайокудль.

Каб паскорыць працэс падкормкі азімых азотнымі ўгнаеннямі, ААТ «Мурава» заключыла дагавор з РУП «Авіякампанія Гродна». З дапамогай  авіяцыі плануецца падкарміць карбаміда-аміячнай сумессю 1100 гектараў азімых збожжавых і рапсу. Ужо некалькі дзён над палеткамі кружыць самалёт. Запраўка самалёта вадкім угнаеннем механізаваная. За адзін раз закачваецца 1200 кілаграмаў карбаміда-аміячнай сумесі. На адзін гектар уносіцца каля 200 кілаграмаў угнаення. Калі дазваляе надвор’е, за светлавы дзень авіятары ўносяць карбаміда-аміячную сумесь на плошчы звыш 250 гектараў. Робяць пры гэтым каля 40 вылетаў.
Як лічыць Пётр Мікалаевіч, правядзенне падкормак з дапамогай авіяцыі — справа выгадная, паколькі палову разлікаў з авіякампаніяй за паслугі бяруць на сябе рэспубліканскі і абласны бюджэты. Да таго ж робіцца гэта якасна і хутка. А прамаруджванне ў такой справе вядзе да страт ураджаю. І гэта добра разумеюць у гаспадарцы.

МІКОЛА АРХУЦІК, АЛЯКСАНДР МЕЛЕШ (ФОТА).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *