Среда, 6 ноября 2024

На первых в жизни соревнованиях пружанские борцы завоевали 5 серебряных медалей

2 053

Толькі ў верасні гэтага года ў Пружанах адкрылася секцыя грэка-рымскай барацьбы, а ўжо ў пачатку лістапада нашы хлапчукі трапілі на першыя ў сваім жыцці спаборніцтвы. У Брэсце прайшло  адкрытае першынство СДЮШАР па грэка-рымскай барацьбе.антон кемов, греко-римская борьба

Пружанцы змагаліся з камандамі Брэста, Бярозы, Пінска і Баранавіч. Усяго трэнер Антон Кемаў павез у Брэст 14 чалавек, пяцёра з якіх вярнуліся дамоў з узнагародамі! У розных вагавых катэгорыях Улад Бондар, Віталь Навасёлаў, Яўген Сарока, Аляксандр Літвінюк і Мікіта Чабак занялі другія месцы.

А ўжо ў суботу Уладзімір Нам і Яўген Сарока адстойваюць гонар раёна на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці першага героя Беларусі лётчыка Уладзіміра Карвата.

Дарэчы, набор у секцыю працягваецца, тут чакаюць хлапчукоў ва ўзросце ад 9 да 12 гадоў.  Запісацца можна па нумары 247-82-99 (МТС).

На здымку: трэнер Антон Кемаў і Улад Бондар.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *