Суббота, 15 марта 2025

На областном этапе вокального конкурса «Новые имена Беларуси» Пружанский район представят три участника

2 369

На абласным этапе маладзёжнага вакальнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» Пружаншчыну прадставяць два культарганізатары і медработнік.01мар2015_5521

Апошняя кропка ў выбары дастойнейшых вакалістаў для конкурсу, які ў Год моладзі  ладзіць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, пастаўлена: кандыдатуры былі вызначаны падчас канцэрта, які першага сакавіка прайшоў у Палацы культуры.

Усяго ў фінальны раённы адборачны тур трапілі 14 маладых людзей. Варта адзначыць, што найбольшай папулярнасцю ў канкурсантаў карысталіся эстрадныя песні — менавіта ў такім жанры большасць падрыхтавала свае сольныя выступленні. І толькі некалькі вакалістаў аддалі перавагу рамансу, народнай і ваенна-патрыятычнай песні. Але галоўнай задачай конкурсу, як зазначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый С.І.Барташ, было выяўленне новых зорачак, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці, даць ім праявіць сябе і падтрымаць іх творчае захапленне.01мар2015_5474

Вызначыць спіс фіналістаў, на мой погляд, было нялёгка: як значылася ў вусных «візітоўках» удзельнікаў конкурсу, многія з іх аказаліся знаёмы з вакальнай самадзейнасцю — хтосьці па роду прафесійнай дзейнасці, хтосьці дзякуючы гурткам і студыям, якія наведвалі з дзяцінства. Напрыклад, Ксенія Лукашэвіч — выпускніца эстраднай студыі «Меладзін», у Кацярыны Давідзенка за плячыма спевы ў царкоўным хоры і ўдзел у самадзейнасці Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу, а Анастасія Ціхановіч, Хрысціна Бацішчава і Алег Строк — маюць дыпломы культработнікаў, так што іх можна назваць прафесіяналамі сцэны. Варта аддаць належнае і тым, хто пачаў рабіць крокі на сцэне параўнальна нядаўна, як, напрыклад, Антон Яльцоў — начальнік аддзела будаўніцтва ААТ «Жураўлінае». 01мар2015_5449

Адным словам, перад журы, члены якога — пераважна работнікі галіны культуры, стаяў нялёгкі выбар. Пасля працяглага абмеркавання былі названы прозвішчы тых, хто, на думку членаў журы, выглядаў лепш і прафесіянальней за астатніх. У іх ліку апынуліся Аліна Кныш, спевы ў жыцці якой займаюць большую яго частку, паколькі яна прафесійны культработнік, Ганна Мязга — культарганізатар Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа, член бардаўскага клуба Палаца культуры, а таксама Юрый Слінко — работнік ААТ «Санаторый «Ружанскі», які не раз з’яўляўся прызёрам вакальных конкурсаў.

У цэлым канцэрт пакінуў прыемныя эмоцыі, нягледзячы на некаторыя нюансы. Так, не перашко-дзіла б аб’яўляць пра такія конкурсы загадзя, каб у артыстаў з глыбінкі была магчымасць больш дасканала падрыхтавацца да выступлення і на роўных выглядаць побач з тымі, для каго спевы — частка прафесійнай дзейнасці. Што тычыцца гледачоў, то сумна, што ў іх ліку былі пераважна тыя, хто прыйшоў падтрымаць сваіх сяброў ці калег, і зусім мала тых, хто проста праявіў цікаўнасць да мерапрыемства.

Цяпер чакаем абласнога фіналу!

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *