Суббота, 26 апреля 2025

На новом мостике теперь читают стихи

1 886

Новую традыцыю спрабуюць закласці наведвальнікі літаратурнага аб’яднання «Магія слова», якое дзейнічае пры цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Публічнае чытанне на мосце праз Мухавец вершаў на беларускай мове сабрала пакуль крыху больш дзясятка дзяўчынак і хлопчыкаў. Паколькі было гэта акурат 1 кастрычніка, то гучалі творы беларускіх паэтаў пра восень.IMG_3506

А ініцыятарам незвычайнай акцыі стала гараджанка Н.В.Дыдышка, у былым — настаўніца, а цяпер — кіраўнік згаданага гуртка пры ЦТДМ.

— У жыхароў нашага горада няма іншых традыцый, звязаных з мастамі, акрамя як вешанне замкоў маладымі, — растлумачыла Ніна Васільеўна. — А чаму б не распачаць культурную традыцыю: чытаць вершы на роднай мове, тым самым прапагандуючы яе? На жаль, усё больш гарадскога насельніцтва аддае перавагу выключна рускай мове, а моладзь нават саромеецца штодзённага ўжывання ў зносінах менавіта беларускай гаворкі.

На гэты раз удзельнікамі акцыі сталі сямікласнікі СШ №5. Але Ніна Васільеўна шчыра спадзяецца, што да гэтай ініцыятывы далучацца і падлеткі з іншых навучальных устаноў горада.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *