Пятница, 13 декабря 2024

На базе санатория «Ружанский» прошла международная конференция по фитотерапии

3 111

У САНАТОРЫІ «Ружанскі» метады фітатэрапіі пачалі ўкараняцца практычна з першага дня работы. Тут ёсць ліцэнзія на ажыццяўленне нетрадыцыйнай медыцынскай дзейнасці менавіта праз фітатэрапію (фіта па-грэчаску азначае расліна, тэрапія — лячэнне). Праз год пасля адкрыцця санаторыя фізіятэрапеўт Таццяна Сямёнаўна Сысой прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці клінічная фітатэрапія на базе Расійскага ўніверсітэта Дружбы народаў пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук, прафесара, члена-карэспандэнта РАНН, галоўнага рэдактара часопіса «Практычная фітатэрапія» Уладзіміра Корсуна. У будучым Уладзімір Фёдаравіч пачаў аказваць неацэнную медыцынскую дапамогу санаторыю ў справе развіцця ў яго ўмовах фітатэрапіі і робіць гэта да цяперашняга часу.

Менавіта з яго лёгкай рукі і безумоўнай падтрымкі галоўнага ўрача санаторыя «Ружанскі» Генадзя Адамавіча Сысоя і было вырашана аб’яднаць сумесны вопыт. Ідэю адобрыла Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. І вось пачалося яе ажыццяўленне: 15-16 лістапада на базе «Ружанскага» адбылася міжнародная канферэнцыя «Фітатэрапія ва ўмовах санаторыя». Разам з кіраўнікамі санаторыяў, іх намеснікамі, медыкамі і вучонымі ў яе рабоце прынялі ўдзел (і гэта, безумоўна, сведчыць аб высокім прадстаўніцтве канферэнцыі) сам Уладзімір Фёдаравіч Корсун, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва М.У.Мазур, начальнік аддзела Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь І.Я.Палуянава, доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры рэфлексатэрапіі «БелМАПО» А.П. Сівакоў, старшы навуковы супрацоўнік, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Э.С. Кашыцкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі аўтараў навуковых адкрыццяў і вынаходніцтваў У.М.Рымша, кандыдат фармацэўтычных навук, асістэнт кафедры фармакалогіі і батанікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта В.У.Мушкіна і многія іншыя вядомыя сваімі навуковымі распрацоўкамі па фітатэрапіі і яе прымяненні вучоныя-медыкі.

У гэтым цудоўным куточку пушчы, дзе размясціўся санаторый «Ружанскі», удзельнікаў канферэнцыі сардэчна прывітаў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Ён азнаёміў гасцей з сацыяльным развіццём Пружаншчыны, у тым ліку і з работай аздараўленчых устаноў раёна.

З падрабязным дакладам наконт прымянення фітатэрапеўтычных мерапрыемстваў у санаторыі «Ружанскі» высту-піла фізіятэрапеўт Т.С.Сысой. На другі дзень работы канферэнцыі яе ўдзельнікі змаглі ўвачавідкі пераканацца на справе ў разнастайнасці фітачаёў, якія тут ужываюцца, карысці ароматэрапіі, фітамасажаў і аплікацый, паназіралі за аздараўленнем з дапамогай асабліва папулярных у санаторыі СПА-капсулы, інфрачырвонай сауны, кедравых бочак…

— Санаторый «Ружанскі» — месца не толькі экалагічна чыстае, але і прыродна багатае на лекавыя расліны,— зазначыў у сваім выступленні доктар медыцынскіх навук Аляксандр Паўлавіч Сівакоў.— Тут сам Бог указаў развіваць фітатэрапію.

Лячэнне травамі вучоныя-медыкі называлі адным з самых перспектыўных накірункаў медыцыны, пры якім пабочныя эфекты значна меншыя ў параўнанні з уздзеяннямі ад хімічных лекаў, ад якіх пакутуюць 3% хворых, а 1% пацыентаў увогуле памірае. Гэта лічбы з экспертнай ацэнкі спецыялістаў, надрукаванай у бюлетэні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У ёй жа адзначана, што 75% усіх хворых павінны лячыцца толькі сродкамі расліннага паходжання… Апаненты гэтага сцвярджэння на канферэнцыі не прысутнічалі.
У дыскусіі за «круглым сталом» на другі дзень яе работы разам з іншымі была ўнесена канкрэтная прапанова наконт арганізацыі ў Беларусі асацыяцыі фітатэрапеўтаў. Не выключана, што галоўным яе офісам будзе санаторый «Ружанскі».

Дарэчы, у ходзе канферэнцыі аднадумцы атрымалі цудоўную магчымасць не толькі для сваіх зносін. У вестыбюлі санаторыя «Ружанскі» працавала выстава марскіх солей для ваннаў, фіталекаў, чаёў і травяных збораў многіх вядомых не толькі ў рэспубліцы кампаній. Дарэчы, рэканедуем столешницы для ванной. Многія тут жа заключалі дамоўленасці на супрацоўнітва.

P.S. Збор траў «ФітаГор» супраць прастудных інфекцый, у тым ліку і грыпу, зроблены на травах Ружанскай пушчы і папулярны ў санаторыі «Ружанскі», ужо прадаецца ва ўсіх аптэках горада. А на канферэнцыі згаданы вышэй У.М.Рымша рэкламаваў фіталектыўны комплекс — напой чайны «Ружанскі», распрацаваны на прыватным навукова-вытворчым унітарным прадпрыемстве «Рымша». Гэта цудоўны аздараўленчы і агульнаўмацавальны сродак валодае супакойваючым дзеяннем, прымяняецца пры прастудах, вельмі карысны для аслабленай падстраўнікавай залозы, паляпшае страваванне і, да ўсяго, мае прыемны смак. Складзены ён таксама з мясцовых лекавых траў.
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *