У сталічным більярдным клубе «Піраміда» прайшоў чэмпіянат рэспублікі па камбінаванай пірамідзе (маскоўскай), у якім прыняў удзел і наш зямляк, шасціразовы чэмпіён рэспублікі па більярду Алег Рэчыц.
У спаборніцтвах удзельнічалі 57 лепшых більярдыстаў з розных гарадоў Беларусі. Алег здолеў трапіць у фінал, але сіл выйграць кубак у сёмы раз не хапіла, і ён саступіў. Аднак Рэчыц быў уключаны ў склад рэспубліканскай зборнай і будзе абараняць гонар краіны на міжнародным чэмпіянаце па камбінаванай пірамідзе, які хутка пройдзе ў г.Кемерава (Расія).
Пажадаем поспехаў нашаму земляку!
Алег Сідарэнка.