Хвалюючае пытанне каменціруе начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Д.Г.Няхаеў:
У інтэрнэце сёння часта можна сустрэць заклік да рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі. І самыя асноўныя «мерапрыемствы», як сцвярджаецца, запланаваны на святкаванне Дня незалежнасці. Страшна ісці на ўрачыстасць…
— Кожны мае права выказваць свае думкі, і ў нашай рэспубліцы няма для гэтага ніякіх перашкод. Аднак для правядзення масавых мерапрыемстваў у райцэнтры прадугледжаны вызначаныя яшчэ ў перадвыбарны перыяд месцы, дзе і можна збірацца для абмеркавання якіх-небудзь праблем ці пытанняў. І зноў жа без парушэнняў дзеючага заканадаўства, у адваротным выпадку будзем прыцягваць да адказнасці.
Гараджанам няма чаго баяцца, урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у штатным рэжыме. Безумоўна, паводле практыкі мінулых гадоў будзем праводзіць агляд ручных рэчаў, да месц масавых гулянняў не будуць дапускацца людзі на падпітку. Акрамя таго, мы выступаем і ініцыятарамі забароны рэалізацыі спіртных і слабаалкагольных напояў у раёне святкавання. Калі падчас салюта будзе запланавана абмежаванне руху транспарту, то пра гэта абавязкова паведамім пазней.
Хвалюючае пытанне каменціруе начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Д.Г.Няхаеў:У інтэрнэце сёння часта можна сустрэць заклік да рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі. І самыя асноўныя «мерапрыемствы», як сцвярджаецца, запланаваны на святкаванне Дня незалежнасці. Страшна ісці на ўрачыстасць…— Кожны мае права выказваць свае думкі, і ў нашай рэспубліцы няма для гэтага ніякіх перашкод. Аднак для правядзення масавых мерапрыемстваў у райцэнтры прадугледжаны вызначаныя яшчэ ў перадвыбарны перыяд месцы, дзе і можна збірацца для абмеркавання якіх-небудзь праблем ці пытанняў. І зноў жа без парушэнняў дзеючага заканадаўства, у адваротным выпадку будзем прыцягваць да адказнасці.Гараджанам няма чаго баяцца, урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у штатным рэжыме. Безумоўна, паводле практыкі мінулых гадоў будзем праводзіць агляд ручных рэчаў, да месц масавых гулянняў не будуць дапускацца людзі на падпітку. Акрамя таго, мы выступаем і ініцыятарамі забароны рэалізацыі спіртных і слабаалкагольных напояў у раёне святкавання. Калі падчас салюта будзе запланавана абмежаванне руху транспарту, то пра гэта абавязкова паведамім пазней.