10 снежня ў памяшканні аддзялення паштовай сувязі Пружаны-3 (вул. Чырвонармейская, 12) пройдзе адзіны дзень падпісчыка. Запрашаем усіх, хто яшчэ не аформіў падпіску на свае любімыя выданні на новы год. Спадзяемся, што пры гэтым вы не забудзеся і пра “раёнку”: усім, хто падпішацца на паўгоддзе, — ад “Раённых будняў” невялікі прэзент. Прыходзьце!
* Аргументы, якія, спадзяемся, пераканаюць вас не расставацца з «раёнкай»:
1. Больш каштоўнай для вас інфармацыі, акрамя як у «Раённых буднях», вы не знойдзеце нідзе. «Раёнка» жыве мясцовымі падзеямі, вашымі паўсядзённымі клопатамі, трывогамі і радасцямі.
2.Вам не трэба дадаткова траціцца на набыццё праграмы телеперадач: «раёнка» друкуе праграму 19 каналаў.
3. Падпісаўшыся на «Раённыя будні», вы традыцыйна атрымаеце каляровы каляндар на 2014 год.