Суббота, 5 октября 2024

Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

1 720

Адно з самых светлых і радасных святаў – Вялікдзень пачнецца заўтра з урачыстага царкоўнага перазвону. У паветры будзе стаяць прывабны пах ванілі ад духмянай «паскі» і прыгажуноў-кулічоў, а на сталах усімі фарбамі вясёлкі пачнуць пералівацца фарбаваныя яйкі.

А сёння наведвальнікі клуба роспісу па шкле, які працуе пры гарадскім Палацы культуры, займаюцца роспісам атрыбутаў гэтага хрысціянскага свята – велікодных  яек. Пад кіраўніцтвам народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Мікалаеўны Кулецкай дзеці выводзяць на іх разнастайныя ўзоры, малююць вясновыя дрэвы і птушак — усё, што сімвалізуе абнаўленне жыцця. Такія яйкі адрозніваюцца сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. І, бясспрэчна, кожны, хто атрымае іх, прыме падарунак з асаблівай радасцю: “Хрыстос уваскрос!”

Галіна Каляда.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *