Так, шаноўны чытач, тут няма ніякай памылкі. За два з паловай месяцы існавання наш сайт www.budni.by наведала больш10 тысяч чалавек.
Толькі за апошні месяц “раёнку” ў інтэрнэце чыталі 4207 чалавек. 3140 з якіх пражываюць у Беларусі, 435 – у Расіі, 184 – у ЗША, 50 – ва Украіне.
Усяго за апошні месяц да нас завітвалі госці з 22 краін: тут пабывалі ўсе краіны заходняй Еўропы, усе рэспублікі былога СССР і, як ні дзіўна, прадстаўнікі Цэнтральнай Афрыкі – Уганда і Нігерыя.
3686 (дадзеныя за сакавік) наведвальнікаў сайта – рускамоўныя карыстальнікі, 450 выкарыстоўвалі англійскую мову, наведвальнікаў з беларускай мовай толькі 91.
У сярэднім кожны наведвальнік праводзіць на сайце 5 мінут і праглядае 5 артыкулаў.
Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца старонкі з нашымі конкурсамі.
20% наведвальнікаў даведаліся пра нас дзякуючы спасылкам на іншых сайтах. У сакавіку 266 чалавек завітала на www.budni.by з сайта Віртуальны Брэст (virtualbrest.by), 196 — з маладзёжнага сайта pruzhany.net, 89 – з vkontakte.ru.