У гэтыя дні спаўняецца тры гады сайту «Раённых будняў» budni.by. За гэты час сайт наведала каля 90 тысяч чалавек, якія пакінулі 4,5 тысячы каментарыяў да больш чым тысячы артыкулаў.
У мінулым годзе нашых чытачоў больш за ўсё цікавіла крымінальная хроніка, сярод «добрых» навін найбольш увагі дасталося снежнаму танку, які ў Шубічах зляпілі аматары анлайн-гульні. З хваляваннем сачылі пружанцы за поспехамі на тэлевізійных шоу сваіх землякоў Набіля Зарука і Вікторыі Шэйко. Амаль па тысячы праглядаў набралі і навіны аб прызначэнні М.М. Серкова на пасаду старшыні райвыканкама і В.М. Даране-віча на пасаду галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ.
Штодня сайт наведваюць каля 300 чалавек.
Кацярына Пашкевіч.