Четверг, 19 июня 2025

Найти себя: в прошлом прапорщик, киномеханик, фотокорреспондент нашел себя в творчестве и построил «Дворик Митяя»

1 555

«Дворык Міцяя» ў вёсцы Клепачы лёгка знайсці не толькі па шыльдзе з аднайменным надпісам, але і па мностве драўляных фігур, якія, як лічыць іх стваральнік Дзмітрый Казлоўскі, “жывуць” на сядзібе.IMG_7047

— Першапачаткова, калі набыў гэтую хатку, — расказвае Дзмітрый Сяргеевіч, — садзіў побач і бульбу, і буракі – нічога не расло. Пасля вырашыў травою засеяць. Але ўсё роўна быццам бы нечага не хапала… І прыйшло рашэнне ўпрыгожыць тэрыторыю.IMG_7038

Спачатку падаставаў шматлікія збанкі, пад якія стварыў плеценую агароджу вакол склепа. Знайшоў прымяненне і прадметам ужытку з лазы, якімі некалі карысталіся нашы продкі і якія дзесяцігоддзямі загрувашчвалі гарышча. А пасля ўзяўся за разьбу па дрэве. За два гады, дзякуючы багатай фантазіі і надзвычайнай працавітасці гэтага творчага чалавека, на падворку яго вясковага доміка з’явіўся своеасаблівы музей пад адкрытым небам.IMG_7039

Каля рукатворнай сажалкі, дзе плаваюць карасі, застыў рыбак. Побач, за сячкарняй, — гаспадар, ствараючы якога Дзмітрый Сяргеевіч уяўляў свайго бацьку. А яшчэ – араты, гарманіст, салдат, сялянка за кудзеляй, вясковы мужык, што кіруе запрэжаным  конікам, і нават Дон Кіхот застыў каля мельніцы… Усе персанажы выразаны з дрэва ў поўны рост. Не прамінуў мастак па натуры Дзмітрый Казлоўскі “пасяліць” у сябе на сядзібе  любімых мультыплікацыйных персанажаў. Так, з’явіліся Маша з Мядзведзем  у акружэнні такіх жа драўляных і ярка расфарбаваных грыбоў, паляўнічы сабака, што гоніцца за зайцам, домік чароўнага ката, разнастайныя гномы і русалкі. Усяго не пералічыць. А гаспадар сядзібы ўсё ў тым жа творчым пошуку.IMG_7042

— Прыбіўся да хаты сабачка, — расказвае Дзмітрый Сяргеевіч, — вырашыў яму будку змайстраваць. Звычайную – неяк прымітыўна. Пачаў да бочкі прыглядацца. Паставіў адну, на яе другую і раптам бачу – кампазіцыя. Так некалькі дзён таму з’явіўся на маім падворку яшчэ і робат, ды які прыгожы!IMG_7055

Адметна, што ўсе персанажы, якія стварае з дрэва Д.С.Казлоўскі, не падобныя паміж сабой, гэта адлюстраванне яго ўласных эмоцый і  ўспамінаў. Вось і ў бліжэйшых планах — стварэнне кампазіцыі з жорнамі.IMG_7058

— Некалі ў далёкім дзяцінстве, — кажа ён, — калі маці з бацькам малолі муку, менавіта побач з жорнамі мне так салодка спалася…IMG_7062

Што яшчэ створыць гэты непаседлівы чалавек, для якога галоўным у жыцці з’яўляецца рух, пакажа час. У свой час, змяніўшы шмат спецыяльнасцей (ён быў электраманцёрам, кінамеханікам, фотакарэспандэнтам, служыў прапаршчыкам і нават аздараўляў людзей па нетрадыцыйных методыках), цяпер сваю творчасць увасабляе ў разьбе па дрэве і піша вершы.

Галіна Каляда. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *