Дзейнасць пружанскіх сыраробаў у чарговы раз была адзначана высокай узнагародай.
Самая прэстыжная прэмія ўрада краіны «Якасць», якая знаходзіць на Брэстчыне сваіх адрасатаў вось ужо пятнаццаты год, за час свайго існавання ўручаецца ААТ «Пружанскі малочны камбінат» другі раз (першы раз калектыў атрымаў яе ў 2006 годзе).
Дыплом пераможцы конкурсу на саісканне прэміі Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці за 2013 год дырэктару прадпрыемства У.М.Мікіцічу ўручыў старшыня аблвыканкама К.А.Сумар. Акрамя дыплома, пружанскія сыраробы атрымалі хрустальны кубак і грашовую прэмію.
Як зазначыў Уладзімір Мікалаевіч, гэтая ўзнагарода прысуджана ААТ «Пружанскі малочны камбінат» за дасягненне значных вынікаў у вобласці якасці, укараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю.
На сённяшні дзень калектыў прадпрыемства дабіўся сапраўды высокіх вынікаў. Адна са складаемых, дзякуючы якой аказалася магчымым іх дасягненне, — мадэрнізацыя вытворчасці.
Марына Вакульская.
*
Заслужаную ўзнагароду ў знак прызнання актыўнай работы па павышэнні якасці выпускаемай прадукцыі днямі атрымаў і калектыў ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей».
Як расказала начальнік вытворчасці прадпрыемства Н.Д.Ільюшонак, папярэдне праводзілася інспектаванне цэхаў завода, аналіз вырабаў, якія тут выпускаюцца, у плане іх інавацыйнасці. Не менш увагі ўдзялялася рабоце па мадэрнізацыі і інвестыцыях. Камісія высока ацаніла і культуру вытворчасці на прадпрыемстве.
У выніку завод быў ад-значаны дыпломам абласнога конкурсу на саісканне прэміі аблвыканкама ў вобласці якасці.
Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.
На здымку: (злева направа) начальнік тэхаддзела М.В.Панова, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю Г.К.Пазняк і начальнік вытворчасці Н.Д.Ільюшонак.