Напрыканцы верасня ў гарадскім парку прайшлі раённыя турыстычныя спаборніцтвы «Палацык-2015».
Школьнікі спаборнічалі ў тэхніцы пешаходнага турызму і спартыўным арыентаванні. Па выніках двух відаў у старэйшай узроставай катэгорыі пераможцамі сталі вучні Мураўскай СШ, другое і трэцяе месцы занялі прадстаўнікі СШ №4 і Старавольскага ВПК д/с-БШ. Сярод малодшых мацнейшымі сталі таксама школьнікі з Муравы, другімі і трэцімі — адпаведна вучні СШ №3 і СШ №4.
Пераможцы атрымалі граматы і кубкі.
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).