Суббота, 14 декабря 2024

Муравские школьники в честь 70-летия освобождения Беларуси заложили сад

1 972

Тыдзень памяці, прысвечаны Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў у Мураўскай школе.

Настаўнікамі і вучнямі школы да гэтай даты былі падрыхтаваны і праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны, конкурс чытальнікаў вершаў ”Радкі, апаленыя вайной”, акцыі ”Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”,  “Паштоўка ветэрану”, “Добрае сэрца — ветэранам”, “Пісьмо салдату-пераможцу”. Бібліятэкар школы арганізавала выставу кніг  ”Цана Перамогі”.       IMG_3092

Вучням 4 класа асабліва запомніцца экскурсія ў Брэсцкую крэпасць.  На гэтым месцы воінскай славы школьнікам былі павязаны піянерскія гальштукі.IMG_3099

А напярэдадні 9 Мая вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі.  На сустрэчу з маладым пакаленнем былі запрошаны сведкі жудасных падзей — Аляксандр Андрэевіч Карэтка, які сустрэў вайну ў сваёй роднай вёсцы 17-гадовым юнаком, а затым пайшоў на фронт, і Надзея Аляксандраўна Покала, якая падзялілася дзіцячымі ўспамінамі аб вайне.  Госці былі запрошаны на  літаратурна-музычную кампазіцыю “Нам этот мир завещано беречь”. Ім  чыталі вершы, спявалі песні, прысвячалі віншаванні.DSCF2984

Яшчэ адну знамянальную падзею прымеркавалі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — быў закладзены школьны сад. Ажыццявіць гэтую высакародную справу ўдалося дзякуючы дапамозе бацькоў школьнікаў і адміністрацыі ААТ ”Мурава”. Дрэўцы высаджвалі агулам: вучні і настаўнікі школы, кіраўнікі гаспадаркі, ветэраны вайны. Няхай наш сад будзе садам міру!

Ірына Шука, вучаніца ДУА  ”Мураўская  СШ”.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *