Пятница, 13 декабря 2024

… и молодых работников предприятий района

1 358

Раённы турыстычны злёт, які прайшоў на возеры Паперня  ў рамках праекта “Новае пакаленне – будучае нашай краіны”, сабраў маладых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый. 2

Прапагандавалі здаровы лад жыцця, актыўна займаючыся спортам, восем каманд.

Маладыя людзі спаборнічалі, перацягваючы канат і гуляючы ў валейбол, дэманстравалі сваю трапнасць у дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, весяліліся падчас квэсту (праходжанні дыстанцыі з дапамогай логікі і знаходлівасці). Не менш захапляльнымі былі конкурсы песні, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі, і на лепшую страву.

Пяць каманд прадставілі работнікі аграпрамысловага комплексу. На роўных з імі змагаліся прадстаўнікі Пружанскіх электрасетак, 181 баявой верталётнай базы, санаторыя “Ружанскі”. За званне пераможцы ўдзельнікі злёту спаборнічалі, не зважаючы на род дзейнасці і прафесіі. Захапляльная барацьба па перацягванні каната разгарнулася паміж камандамі ААТ “Айчына” і “Радзіма”. Як і варта было чакаць ад вайскоўцаў, найлепшы  вынік па  стральбе паказаў прадстаўнік авіябазы Дзмітрый Канаплянік. Аднак, нягледзячы на працу ў сельгаспрадпрыемстве, не намнога адстала ад прафесіянала і Вольга Роўгач з ААТ “Ружаны-Агра”. На думку арганізатараў, сваімі стравамі больш за іншых уразілі прадстаўнікі “Айчыны”, якія парадавалі смачнымі блінцамі з грыбамі і куркай, а каманда ААТ “Радзіма” прыемна здзівіла кашай, прыгатаванай у палявых умовах. У конкурсе песні роўных не было Марыне Паласьмак і Аляксандру Казею, якія, прадстаўляючы “Айчыну”, дуэтам выканалі патрыятычную песню. 5

І хоць усе каманды з ліку рабочай моладзі аднолькава заўзята імкнуліся да перамогі, яна ўсміхнулася мацнейшым. Пераможцай злёту была прызнаны каманда ААТ “Айчына”. Другое месца заваявалі авіятары 181 БВБ, на трэцім – работнікі Пружанскіх электрасетак. За свой спрыт і творчасць яны былі адзначаны прызамі ад арганізатараў турзлёту – райкама БРСМ, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама, раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу, РАС “ДТСААФ”.1

Хаця, калі меркаваць па колькасці незабыўных уражанняў, якія падарыў удзельнікам злёт, пераможцаў і пераможаных там не было. Адпачываючыя атрымалі каласальны па-зітыўны зарад і энергію на далейшае працоўнае жыццё.

Галіна КАЛЯДА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *