Понедельник, 16 сентября 2024

Можно ли в Пружанах двигаться в два ряда по проезжей части?

1 342

На некаторых вуліцах горада шырыня праезнай часткі дазваляе рухацца аўтамабілям у два рады. Напрыклад, на Чырвонаармейскай на скрыжаванні могуць стаць дзве машыны побач, калі адна рухаецца прама, а другая — паварочвае. Так робяць усе і пастаянна. Аднак аднойчы мяне затрымалі супрацоўнікі ДАІ і выпісалі штраф за парушэнне правілаў: маўляў, тут толькі аднарадны рух. Ці правільна гэта?

Сяргей, г.Пружаны.пдд1

 

Як патлумачыў старшы дзяржаўтаінспектар А.А. Кабрынец, рух у некалькі радоў можа мець некалькі варыянтаў пазначэння: шляхам дарожнай разметкі і наяўнасцю знака «Накірунак руху па палосах». У нашым горадзе няма ні аднаго, ні другога прыкладу, а значыць, рухацца аўтамабілям у два рады забаронена. Толькі на скрыжаванні можна стаць бок да боку, калі аўтамабіль, паварочваючы налева, аб’язджае перашкоду справа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *