Четверг, 16 января 2025

Мнение церкви: свадебное платье может быть любого цвета, но венчаться нужно в белом

2 012

Апошнім часам вяселлі ўсё больш нагадваюць свое-асаблівыя шоу. Маладыя “казыраюць” уборамі, іх бацькі — багаццем вясельнага стала, шыкам картэжу,  дарагавізнай інтэр’еру…

Шчыра кажучы, не выключэнне і я са сваім выбраннікам: хутка таксама будзем гуляць вяселле. Падабрала ўбор маладой. Праўда, у “апазіцыі” адразу апынулася мая бабуля. Яна супраць вясельнай сукенкі чырвонага колеру, па якую я нават ездзіла за мяжу. Родзічы сцвярджаюць, што такое ўбранне не падыходзіць для вянчання.свадебное платье

А што на гэты конт думае праваслаўная царква?

Вераніка (са званка ў рэдакцыю).

Паразважаць на гэтую тэму мы запрасілі тэолага-рэлігіязнаўцу Ксенію Арабей.

Вось што яна расказала.

—У розных царкоўных таінствах ёсць шмат падобнага. Перад здзяйсненнем як вянчання, так, напрыклад, і хрышчэння, удзельнікі таінстваў праходзяць спецыяльную падрыхтоўку, падчас якой святар тлумачыць глыбокі сэнс царкоўных абрадаў і адказнасць, якую людзі бяруць на сябе.

Паколькі  гэтыя таінствы адбываюцца ўсяго аднойчы ў жыцці чалавека, вопратка для гэтага заўсёды павінна быць чыстай і ўрачыстай.  Хрысцільная кашуля і шлюбная сукенка традыцыйна белага колеру: ён нясе сэнс чысціні, святасці, радасці. Падчас вянчання белы шлюбны ўбор маладой таксама азначае яе чысціню, сімвалізуе і яе бязгрэшнасць.

На жаль, часта здараецца, што людзі забываюць пра тыя абяцанні, якія яны далі Богу падчас таінства. Яны вядуць разгульнае жыццё, упадаюць у розныя грахі і заганы. Калі чалавек паганіць душу нячыстымі намерамі і справамі, Бог у сіле ачысціць яе. Але для гэтага неабходна жаданне самога чалавека, жывая вера ў Бога.

Мае месца тэндэнцыя, калі нявеста ў пышнай белай сукенцы па сутнасці ўжо не адпавядае сваёй назве. Многія сучасныя юнакі і дзяўчаты не захоўваюць нявіннасць да шлюбу. І ў будучым гэта згубна адбіваецца на іх адносінах у сям’і, ім цяжэй захоўваць вернасць. Але гэта не значыць, што можна паслабіцца і не весці духоўную барацьбу. Наадварот, трэба прыкласці ўсе намаганні для таго, каб з Божай дапамогай атрымаць перамогу над сваімі грахоўнымі схільнасцямі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *