Среда, 11 февраля 2026

Лучшим ученикам района паспорта вручил депутат Палаты представителей

2 147

Такога гонару былі ўдастоены адзінаццаць вучняў  школ горада, Ліноўскай, Ружанскай і Параслянскай СШ.
Усе гэтыя юнакі і дзяўчаты сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны ў Дзень Канстытуцыі. Дарэчы, менавіта 15 сакавіка ў рамках традыцыйнай акцыі БРСМ “Мы – грамадзяне Беларусі” ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца пашпарты тым шаснаццацігадовым  школьнікам, якія зарэкамендавалі сябе добрай вучобай і актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Сёлета, каб  падзея была больш памятнай, уручэнне пашпартаў правялі ў Мінску. Ініцыятарам гэтага выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ М.К.Андрайчук, які разам з галоўным дакументам уручыў школьнікам з Пружаншчыны і падарункавыя наборы.

Мікалай Канстанцінавіч расказаў маладым людзям пра работу беларускага парламента і правёў невялікую экскурсію.
Затым члены  Пружанскай арганізацыі  БРСМ на чале са сваім лідэрам  Т.А.Дзядзюн наведалі цэнтральны камітэт БРСМ, дзе ім паказалі музей і расказалі пра гісторыю камсамола.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *