Среда, 30 апреля 2025

Лучший продавец области работает в магазине «Полевой»

2 513

Чатыры гады назад работнікі магазіна «Палявы» занялі першае месца на абласным конкурсе «Лепшы па прафесіі», які штогод праводзіцца сярод прадаўцоў спажывецкай кааперацыі Брэстчыны. Некалькі гадоў паўтарыць гэтае дасягненне не ўдавалася, хаця пружанскія кандыдаты і траплялі ў прызавую тройку.
Але нядаўна на аналагічным конкурсе (ён праводзіўся два тыдні таму) зноў названа лепшай па прафесіі сярод прадаўцоў харчовых тавараў прадавец магазіна «Палявы» Вольга Насытка (на здымку). За што і атрымала  адпаведны дыплом.
Ален Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *