Крытычны матэрыял, надрукаваны ў газеце «Раённыя будні» №8 за 30.01.2015 г., быў адпраўлены на рэагаванне ў Пружанскае КУВП «Камунальнік». Нагадаем, у артыкуле расказвалася пра праблему жыхароў гарадской шматпавярхоўкі №54 па вуліцы Кастрычніцкай: калі дакладней, некалькі чалавек звярнуліся да журналіста з-за працякання даху пасля правядзення капітальнага рамонту.
У адказе, дасланым з КУВП «Камунальнік», гаворыцца: «Рамонтныя работы па гэтым аб’екце не завершаны. На сённяшні дзень прыняты меры па ўхіленні дэфектаў даху, выяўленых у працэсе яго эксплуатацыі. Скаргаў з боку жыльцоў з-за працякання даху пасля ўхілення дэфектаў не паступала. Рамонт пад’ездаў, пашкоджаных пасля працякання даху, будзе выкананы ў красавіку 2015 года. Плануемы тэрмін здачы даху — май 2015 года».
Кіраўніцтва «Камунальніка» ў асобе яго дырэктара А.Ф.Шопіка прыносіць прабачэнні жыхарам дома №54 па вуліцы Кастрычніцкай за дастаўленыя нязручнасці.