Четверг, 5 декабря 2024

Леди нового года выбрали в Колядичах

1 755

Мерапрыемства «Ледзі новага года» прайшло ў Калядзіцкім ДК. Асаблівасцю стала тое, што за ганаровае званне змагаліся не юныя дзяўчаты з мадэльнымі параметрамі, а звычайныя жанчыны-працаўніцы ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія выхоўваюць дзяцей. Актавая зала вясковага Дома культуры ў гэты вечар была запоўнена людзьмі як ніколі. Блізка пазнаёміцца з кожнай з шасці ўдзельніц конкурсу ў гледачоў была магчымасць дзякуючы традыцыйнаму заданню «Прадстаўленне». Больш старанна і рупліва канкурсанткам давялося рыхтавацца да ўсходняга танца. Здзівіць журы трэба было не толькі  гібкасцю, пластычнасцю, артыстычнасцю, але і адпаведным касцюмам.

Яшчэ раз праявіць сваю знаходлівасць і фантазію трэба было падчас карнавальнага шэсця.

Пачуццё гумару жанчыны ўключылі падчас конкурсу «Жыццёвая сітуацыя»: патрабавалася зарэкамендаваць сябе на імправізаванай біржы працы як самага дастойнага кандыдата на пасаду  нянькі, харэографа, стрыптызёркі, прадаўца бялізны, масажысткі, настаўніцы фізкультуры, даяркі…

Прадэманстраваць свае здольнасці — вакальныя, танцавальныя, артыстычныя, кулінарныя ці якія-небудзь іншыя — прадаставілася магчымасць падчас хатняга задання. Ну, вядома, не абыйшлося без дэфіле, калі жанчыны ў прыгожых вячэрніх уборах выйшлі на сцэну.

Вызначыцца з першым месцам аказалася няпроста, і судзейская брыгада вырашыла аддаць гэтае права гледачам, якія апладысментамі аддавалі свае галасы за ўдзельніц. У выніку тытул Ледзі атрымала Алена Смірнова, ёй жа дастаўся і прыз глядацкіх сімпатый. Звання «Віцэ-Ледзі» была ўдастоена Вольга Русак. «Ледзі-Талент» назвалі Юлію Скоблю, «Ледзі-Сексуальнасць» — Ірыну Ярамчук, «Самая вясёлая Ледзі» — Таццяну Кныш, «Ледзі-Энергічнасць» — Людмілу Кудрэйка, «Ледзі-Жаноцкасць» — Веру Дзідэнка.
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *