Среда, 15 января 2025

Легко ли собраться в школу в Пружанах?

2 405

Кожны год перад першым верасня бацькі з хваляваннем пачынаюць збіраць дзяцей у школу. То тут, то там можна пачуць размовы пра паездкі ў Брэст, Гродна, Бярозу, Кобрын і нават на Украіну, нараканні на адсутнасць выбару годнага адзення ў Пружанах. Больш за ўсё звычайна дастаецца “Дзіцячаму свету”. Як абстаяць справы сёлета, мы вырашылі высветліць.IMG_8509

Апынуўшыся ў цэнтры,  адразу ўспамінаю школьны базар, які бачыла ў Гродне: галоўная плошча горада застаўлена шмат-лікімі палаткамі, у якіх можна набыць і адзенне, і абутак, і школьныя прыналежнасці. У нас жа палатка толькі адна, падзеленая на два аддзелы: з вопраткай і канцтаварамі. Дарэчы, прымяраючы (без прымерачнай!) тут вопратку, каб паглядзець на сябе, трэба падняцца ў “Дзіцячы свет”: люстэрка на вуліцы няма. А 12 гадзіне дня ля палаткі нешматлюдна, асноўны паток пакупнікоў з’яўляецца ў абедзенны перапынак і пасля работы. У “Дзіцячым свеце” найбольш пакупнікоў у першую гадзіну работы: у гэты час тут прапануецца             7-працэнтная скідка на ўсе школьныя тавары.

Пра скідку ведае мама пяцікласніцы Насці Святлана Несцяровіч, але немаўля не дазваляе шмат часу траціць на магазіны. Таму мама са старэйшай дачкой хуценька выбіраюць сапраўды прыгожы сарафан, які падыходзіць дзяўчынцы па фігуры, і шукаюць спартыўную форму.  Мама вельмі задаволена, што ў “Дзіцячым свеце” так  хутка атрымалася ўсё падабраць.IMG_8501

Толькі ў Пружанах апранаюцца і сыны Людмілы Мікалаеўны з Лінова:

— Апранаць адразу двух цяжкавата, б’е па сямейным бюджэце, тым больш, што старэйшы сын ужо выпускнік. Найперш будзем старацца яго апрануць. Вось паглядзіце, касцюм прыгожы. Але ж нашага памеру тут толькі дзве мадэлі…

Алена — мама пяцікласніка Андрэя і дачкі-дашкольніцы  Аліны дзе-ліцца сваім вопытам:

— У мяне ў Гродне жыве сястра, таму паездкі ў госці мы сумяшчаем з шопінгам. Там значна шырэй выбар адзення і ніжэйшыя цэны. Здаецца, пра гэта ўжо ўсе ведаюць. Таму адзенне мы купілі там, а канцтавары — у нашым “Дзіцячым свеце”. Дарэчы, рукзак Андрэю мы купілі ў фірменным магазіне, яшчэ калі ён ішоў у першы клас: якасная рэч служыць яму і сёння. Таму не на ўсім трэба эканоміць.

Людміла, маці двух сыноў:

— Магчыма, у маіх дзяцей нестандартныя фігуры? Я ўжо і не спрабую апрануць іх у Пружанах. Заўсёды выратоўвае нас брэсцкі “Буслік”, многа чаго вязем і з Кобрына, куды ездзім да мамы.

У Вольгі таксама двое дзяцей:

— Двойчы за лета з’ездзіла на Украіну: раз з  дачкой, потым з сынам. Нават з дарогай атрымліваецца значна танней. Дарэчы, так мы паступалі і ў мінулыя гады.

Паблукаўшы па пру-
жанскіх магазінах, магу зрабіць такія высновы:

— для таго, каб знайсці якасныя і недарагія рэчы, трэба патраціць шмат часу;

— апрануць прыгожа дзяўчынку намнога прасцей, а выбар хлапчуковых касцюмаў невялікі;

— прыватныя крамы больш арыентаваны на дзяўчынак. Неблагі выбар хлапчуковых касцюмаў ёсць у “Слоніку” (але рост не вышэй 164 см);IMG_8551

— найбольшы выбар школьнай вопраткі і якасных ранцаў — у “Дзіцячым свеце”;

— у “Дзіцячым свеце” можна знайсці  і нанакасцюмы (распрацоўка Бабруйскай фабрыкі). “Разумныя” касцюмы дапамогуць кантраляваць тэмпературу цела і нават нагадаюць табліцу множання;

— сапраўды шмат пакупнікоў спяшаюцца скарыстацца скідкай у першую га-дзіну работы магазіна.

P.S. Прадаўцы “Дзіцячага свету” сцвярджаюць, што ў Пружанах з задавальненнем апранаюцца і жыхары буйных гарадоў. Мінчане, напрыклад, адзначаюць, што ў нас цэны намнога ніжэйшыя, а брастаўчане скардзяцца, што сёлета ў іх на паліцах пуста.

На здымках: прадаўцы «Дзіцячага свету» прапануюць, пакупнікі — выбіраюць.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *