Магазін «САМ», які знаходзіцца ў сіці-цэнтры «Наш дом» па вуліцы Заводскай, займеў вялікі аўтарытэт у пружанцаў: многія лічаць, што тут можна набыць практычна ўсё. Спачатку магазін прапаноўваў толькі бытавую тэхніку, аднак за гады існавання яго асартымент папоўніўся і іншымі відамі прамысловай прадукцыі. І настолькі, што летась «САМ» пашырыў гандлёвыя плошчы.
Асноўны профіль магазіна захаваўся: тут прапануецца самы шырокі спектр бытавой тэхнікі, ад эканом-класа да элітных мадэляў. Асобныя стэлажы выдзелены пад дробную тэхніку, дзе да ўвагі гаспадынь прапануюцца чайнікі, прасы, сокавыціскалкі, блэндары, марынатары і многае іншае. Ёсць і навінкі касметычнай індустрыі, з дапамогай якіх можна з’эканоміць час на наведванні салонаў прыгажосці. Патрэбнае на паліцах знойдуць і сапраўдныя гаспадары: шырокі выбар электраінструментаў, да якіх сёлета далучыліся электракосы, газонакасілкі. Сярод універсальных памочнікаў — мадэлі фірмы «Karcher»: мінімыйкі, электрамяцёлкі, прыстасаванні для ачысткі тэрас і многае іншае. Прадугледжана і служба сервіснай падтрымкі. Прычым многія мадэлі прапануюцца ў «жывым выглядзе», у любой колькасці без каталогаў. Хаця працуе і сістэма заказаў, пра выкананне якіх абавязкова паведамяць.
Падчас наведвання магазіна «САМ» адразу кідаецца ў вочы тое, што тут можна знайсці не толькі замежныя тавары, але і прадукцыю знакамітых айчынных вытворцаў бытавой тэхнікі — «Гефест», «Атлант» і іншыя. Напрыклад, халадзільнікі-маразільнікі «Атлант», а ў апошні час і пральныя машыны-аўтаматы гэтага завода ахотна набываюць жыхары нашага раёна. Асобнае месца займаюць вырабы «LG». Дарэчы, «САМ» пастаянна праводзіць рэкламныя гульні, як прадстаўнік гэтай кампаніі ў нашым райцэнтры. Напрыклад, толькі што закончылася чарговая кампанія «Шлях у спякотныя краіны ляжыць праз LG!». Паводле правілаў гульні, пакупніку неабходна было набыць халадзільнік гэтай фірмы, запоўніць спецыяльны купон і стаць удзельнікам розыгрышу. Сярод прызоў — 10 сертыфікатаў на турыстычныя паслугі, сотні мікрахвалевых печак, пыласосаў. І трэба адзначыць, што некаторым пружанцам пашчасціла стаць прызёрамі гульні: чацвёра жыхароў раёна атрымалі DVD-прайгравальнік, пыласосы.
Але гэта не ўсё, у аддзеле буйной габарытнай тэхнікі выстаўлены газавыя пліты, пральныя машыны-аўтаматы, звычайныя і плазменныя тэлевізары, выцяжкі. Прапануецца вялiкi выбор бытовой техники. Прычым прадстаўлены мадэлі з розным дызайнам і колеравым рашэннем. У наяўнасці ўбудаваная кухонная тэхніка. А нядаўна магазін стаў прапаноўваць пыласосы маркі «Thomas». Нямецкія тавары вызначаюцца павышанай якасцю, аднак цэны на іх «кусаюцца», з-за чаго пыласосы прывозяць пад заказ. Тут жа на стэндзе чарговая навінка — мабільныя тэлефоны, якія можна набыць таксама па безнаяўным разліку.
Адзін крок у бок — і пакупнік апынецца ў аддзеле мэблі. Кухонныя гарнітуры, офісныя наборы — у наяўнасці і пад заказ. Цэны не вельмі высокія: напрыклад, камп’ютарнае крэсла каштуе ад 150 тысяч рублёў. У гэтым аддзеле таксама з’явіліся новыя прапановы. Сярод іх варта назваць мэблю з ратангу — натуральнага матэрыялу, роднаснага бамбуку. Мода на плеценыя гарнітуры прыйшла да нас з Інданэзіі і знайшла свайго прыхільніка. Лёгкія крэслы і канапы праслужаць доўгі тэрмін і стануць упрыгожаннем кватэр, дамоў, дач. Такая прапанова з’явілася нядаўна, але стала даволі папулярнай, і ў магазіне ледзь паспяваюць задаволіць усе заказы.
Тут можна набыць матрацы з натуральных матэрыялаў фірмы «ЭОС» або заказаць іх па неабходных памерах. Тэрмін выканання — да дзесяці дзён. Сярод прапаноў — артапедычныя і нізкаалергенныя вырабы. У вытворчасці такіх матрацаў выкарыстоўваюцца какосавыя валокны, натуральная шэрсць, стойкія да зносу тканіны.
Усе тавары можна набыць у магазіне «САМ» у растэрміноўку на чатыры месяцы з першапачатковым узносам 25% і далейшай выплатай роўнымі часткамі. Можна набыць тавар у крэдыт, што прадугледжвае адразу скідку ў 3%, на тры месяцы і з першапачатковым узносам 50%. Да канца года можна аформіць іншы крэдыт з першым плацяжом у 20% з 2% нацэнкі на астатак. Прадугледжана бясплатная дастаўка па Пружанах і наваколлі, у аддаленыя вёскі — па кошту расходаванага паліва.
УНП 290732036.
тэл. 9-28-01
НА ПРАВАХ РЭКЛАМЫ