Среда, 19 февраля 2025

Кружковцы ЦТДМ делятся секретами ухода за домашними питомцами. Как вырастить сухопутную черепаху?

1 056

У адным з выпускаў «Газеткі-дзеткі» мы расказалі пра цікавы гурток у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, дзе дзеці вучацца даглядаць хатніх жывёл непасрэдна на практыцы. Многія юныя чытачы вырашылі далучыцца да юннатаў цэнтра і таксама дома завесці маленькіх гадаванцаў.

Аднак некаторыя сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі і цяпер задаюць пытанні: што трэба набыць для чарапахі або тушканчыка, чым карміць хамячка і шыншылу? Таму мы запрасілі ўдзельнікаў гуртка падзяліся вопытам і сакрэтамі ў новай рубрыцы «Вясёлых старонак».IMG_6436

Прывітанне, я — Вераніка Клюкач, і зараз раскажу, што трэба ведаць, калі вы вырашылі завесці дома сухапутную чарапаху.

Чарапахі — адны з самых папулярных хатніх жывёл: патрабуюць менш увагі і жывуць вельмі доўга — нават да 100 гадоў. Чарапаха — добры сябар і для тых, хто не мае магчымасці трымаць дома кошку, сабаку ці нават хамячка з-за алергіі на поўсць.

Першае, аб чым вам неабходна паклапаціцца, — гэта домік. Пады-дзе терарыум або акварыум (без вады, зразумела), нават на кароткі час можна выкарыстаць пластыкавы кантэйнер або прасторную скрынку з трывалага матэрыялу. Там зрабіце закрытую норку-домік, дзе чарапашка зможа схавацца ад сонца або ад людскога вока.

Чарапахам ні ў якім разе нельга жыць на падлозе, таму што яны могуць прастудзіцца ці праглынуць смецце, ці трапіць пад батарэю і перасохнуць.

Другое — напаўняльнік доміка для чарапахі. Калі выкарыстоўваеце грунт, то сачыце за яго станам: не дапускайце таго моманту, калі зямля ператворыцца ў пыл. Самымі лепшымі напаўняльнікамі лічацца неараматызаванае пілавінне, якое праслужыць доўга. Можна таксама выкарыстаць сена, яно вельмі падабаецца чарапашкам, якія яго могуць нават есці. Галоўная памылка — выкарыстоўваць напаўняльнік для кашачых латкоў: жывёліна можа праглынуць гранулы і атруціцца.

Трэцяе — умовы догляду павінны адпавядаць тым, у якіх такія жывёліны прывыклі жыць. А гэта — навакольная тэмпература, якую можна падтрымліваць на адным узроўні з дапамогай спецыяльнай абагравальнай лямпы. Абавязкова летам давайце свайму гадаванцу папес-ціцца пад сонечнымі промнямі.

І памятайце пра харчаванне! У асноўным сухапутныя чарапахі ядуць раслінны корм, агародніну і розныя фрукты, але часам трэба дапаўняць рацыён прадуктамі жывёльнага паходжання. Галоўнае, скласці правільны рацыён, каб не закарміць гадаванца, бо ў прыродзе чарапахі могуць доўга абыходзіцца без корму і вады.

Сухапутныя чарапахівельмі смешныя, калі, вядома, хопіць цярпення і часу паназіраць за імі. Іх паводзіны сталі падставай для анекдотаў. Вось такіх:

***

Hовы цыpкавы нумаp: выходзяць на аpэну восем чаpапах. Пачынаюць хадзіць па кpугу, затым дpэсіpоўшчык махае пугай ічаpапахі становяцца на заднія лапы.

Неверагоднай прыгажосці нумар! ДОЎЖЫЦЦА ВОСЕМ ГАДЗІН!!!

***

Увага! Учора з нашага заапарка збегла чарапаха. Просьба да тых, хто ўбачыць, проста развярнуць яе на 180 градусаў.

***

— Тата, а чаму чарапахі так павольна ходзяць?

— Яны жывуць 300 гадоў і таму не спяшаюцца, бо ўсё адно паспеюць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *