Понедельник, 11 мая 2026

Креативные елочки в центре Пружан вызвали интерес горожан и стали фоном для праздничных фотографий

3 034

Навагодні падарунак ад прадпрыемстваў раёна атрымалі пружанцы напярэдадні свят. Дзіўна ўпрыгожаныя  ёлачкі з’явіліся на пляцоўцы ля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Яны, а таксама Снегавік і сімвал года Сіні конь упрыгожылі горад і стварылі святочны настрой: штодня можна пабачыць, як вакол іх снуе дзятва і фатаграфуюцца жадаючыя.123o

Асабліва сваёй арыгінальнасцю вылучаюцца ёлачкі, выстаўленыя ААТ «Пружанскі льнозавод», ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей» і аўтапаркам №11. Удзел у сваеасаблівай міні-выставе прынялі таксама аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, СТАА «Юнімілк Пружаны», ААТ «Пружанскі кансервавы завод», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», ТАА «Загедан», ГЦ «АСТ» і Пружанскае райспажыўтаварыства.123w

Адметна, што па ўсіх ёлачках можна зразумець, якой арганізацыі яны належаць. Дзякуй усім удзельнікам за святочны настрой!123

Кацярына Пашкевіч. Фота Мікалая Дубінчука.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *