Понедельник, 16 сентября 2024

Ко Дню работников леса: по финской технологии

1 276

Ружанскае лясніцтва адно з першых, дзе пачалі вырошчваць сеянцы па фінскай тэхналогіі з закрытай каранёвай сістэмай.

Каля 12 тысяч саджанцаў елкі еўрапейскай, якія пакуль цягнуцца да сонца ў спецыяльных кантэйнерах, ужо вясной наступнага года папоўняць новыя пасадкі лесу. Такі метад забяспечыць лепшую прыжывальнасць саджанцаў і дазволіць хутчэй зазелянець маладому лесу.IMG_3109

Аднак лясніцтва адметна не толькі вырошчваннем традыцыйнай елкі і сасны.  Тут  закладваюцца вытворча-доследныя ўчасткі з такімі культурамі, як клён, дуб, лістоўніца. Толькі вясной гэтага года было пасаджана лясных культур на плошчы 21 гектар. Займаюцца ў лясніцтве і вырошчваннем дэкаратыўных раслін для азелянення тэрыторый. Дарэчы, дэндрапарк лясніцтва, на тэрыторыі якога налічваецца звыш 50 відаў драўнінна-хмызняко-

вых парод, упрыгожваюць і расліны, вырашчаныя клапатлівымі рукамі лесаводаў

Ружаншчыны.

На здымку: ляснічая Г.М.Ярмак дэманструе сеянцы, вырашчаныя па фінскай тэхналогіі.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *