Суббота, 15 февраля 2025

Конфискованные в Пружанском районе тракторы будут выставлены на аукцион

1 907

З 24 кастрычніка мінулага года ўступілі ў дзеянне папраўкі ў айчыннае заканадаўства, паводле якіх канфіскацыі падлягае транспарт за паўторнае кіраваннем нецвярозымі вадзіцелямі. Прычым папраўкі не маюць на ўвазе размежаванне па відах уласнасці.

У выніку па рэспубліцы ўжо зарэгістраваны некалькі фактаў канфіскацыі трактароў і іншых транспартных сродкаў, якія належаць сельгаспрадпрыемствам і арганізацыям. Два выпадкі прыходзяцца і на наш раён (ААТ «Пружанскае» і «Ліноўскае»). Як паведамляе спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Л.І.Дрозд, маёмасць выстаўлена на аўкцыён. Напрыклад, трактар ААТ «Пружаскае» ацэнены спецыяльнай камісіяй на суму каля 50 мільёнаў рублёў, а такі ж транспарт ААТ «Ліноўскае» — на суму звыш 111 мільёнаў рублёў. Рэалізацыяй канфіската будзе займацца гандлёвы дом «Усходні». Удзельнічаць у аўкцыёнах могуць і Пружанскоебылыя ўладальнікі.

Тым часам пацярпелыя таварыствы рыхтуюць іскі ў дачыненні да вінаватых механізатараў. Пры лагічным завяршэнні ўсіх падрыхтоўчых і судовых працэдур вінаватым прыйдзецца пакрываць урон не адзін дзясятак гадоў.

На здымку: гэты трактар ацэнены ў амаль 50 мільёнаў рублёў.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *